Свет3131

У Германіі сотні тысяч людзей выйшлі на пратэст супраць ультраправых

Сотні тысяч людзей у шэрагу гарадоў Германіі выйшлі на вуліцы на акцыю супраць правага экстрэмізму і ў падтрымку разнастайнасці.

Мітынг у Мюнхене, 8 лютага 2025 года. Фота: Sven Hoppe/picture alliance via Getty Images

Пратэсты выклікала тое, што прапанову па ўзмацненні жорсткасці міграцыйнай палітыкі ў Бундэстаг падалі хрысціянскія дэмакраты пры падтрымцы ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Германіі». Гэта галасаванне парушыла кансэнсус традыцыйных нямецкіх палітычных партый не супрацоўнічаць з ультраправымі.

У Мюнхене, па даных мясцовай паліцыі, сабралася каля 250 000 чалавек, піша Tagesschau. Арганізатары казалі пра больш чым 320 000 ўдзельнікаў. Дэманстрацыя прайшла пад лозунгам «Дэмакратыя мае патрэбу ў вас».

У Гановеры ўзялі ўдзел у мітынгу 24 000 чалавек. Там выступіў і міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус. Ён заклікаў кожны дзень выступаць за дэмакратыю. «Дзверы для ультраправых павінны заставацца закрытыя», — сказаў Пісторыус.

Пратэсты ў Лейпцыгу супраць партыі «Альтэрнатыва для Германіі» сабралі тысячу чалавек. У Брэмене паліцыя налічыла каля 35 000 удзельнікаў мітынгу. У Дортмундзе сабралася каля 2900 дэманстрантаў.

Мітынгі былі і ў іншых нямецкіх гарадах.

Праз два тыдні, 23 лютага, адбудуцца выбары ў Бундэстаг.

Каментары31

  • EU
    09.02.2025
    Интересно , усё вельмі проста, ў левай бурбалцы ёсць толькі крайнеправыя ці ўльтраправыя (часта яшчэ выкарыстоўваецца сінонім папулісты), а ўльтралевых амаль няма. Вось будзе цікава, калі з'явяцца сапраўды крайнеправыя, але тады не хопіць тэрмінаў.
  • UE
    09.02.2025
    Песня Gigi D’Agostino далей папулярная, if you know what I mean.
  • UE
    09.02.2025
    Каб толькі зразумець, чаму "ультра"правыя набіраюць папулярнасць ды чаму "мэйнстрымныя" партыі тыпу хадэкаў і нават сацыял-дэмакратаў падбіраюць павестку ў першых. І пры чым тут мігранты, бяпека ды закон.

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны21

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары34

Ціханоўскую віталі кветкамі на вакзале ў Кіеве2

Расія звернецца ў Міжнародны суд ААН «для абароны рускіх» у Латвіі, Літве і Эстоніі24

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну25

Падземныя вучэнні ў Лондане. На закінутай платформе метро рэпетавалі адбіццё нападу Расіі на краіны Балтыі7

Samsung прапануе сродак ад млоснасці падчас паездкі — спецыяльны гук сінусоіднай хвалі праз слухаўкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны21

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць