Пад Брэстам прадаюць надмагільны помнік, які можа выкарыстоўвацца як абагравальнік
На адной з пляцовак прыватных аб'яў знайшлася цікавая прапанова. Прадавец гатовы саступіць надмагільны камень у якасці абагравальніка, піша Blizko.by.

Прадаецца пліта пад помнік памерамі 140х70х7 сантыметраў. Можна выкарыстоўваць як абагравальнік, бо ўнутры знаходзіцца тэн (трубчасты электранагравальнік) магутнасцю 3,5 кВт, заліты бетонам.
Прадавец хоча за свой магільны абагравальнік 125 рублёў і прапануе забраць яго ў Кобрыне. У наяўнасці, дарэчы, дзве штукі.
Цяпер чытаюць
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары