Улада22

Сяргей Каваленка падаў у суд на міліцыянтаў

Віцебскі актывіст, супраць якога распачалі крымінальную справу за вывешваньне бел‑чырвона‑белага сьцяга на гарадзкой ёлцы, патрабуе прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці тых, хто яго затрымліваў.

Сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка зьвярнуўся з заявай у Кастрычніцкі суд Віцебску. Ён піша, што трое міліцыянтаў, якія затрымлівалі яго 7 студзеня за вывешваньне сьцяга, перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы. На думку актывіста, ягоныя паводзіны не вымагалі прымяненьня спэцсродкаў —надзяваньня кайданкоў. Да таго ж міліцыянты яго беспадстаўна зьбівалі, і цялесныя пашкоджаньні засьведчыла мэдычная экспэртыза.

З 3‑га сакавіка Сяргей Каваленка знаёміцца са зьместам крымінальнай справы, распачатай супроць яго за парушэньне грамадзкага парадку —так міліцыянты кваліфікавалі ўчынак апазыцыянэра. Яшчэ яго вінавацяць у супраціве прадстаўнікам органаў унутраных спраў падчас затрыманьня. Яго затрымлівалі тыя самыя трое міліцыянтаў, якіх Сяргей Каваленка хоча прыцягнуць да суду і якія запатрабавалі ад актывіста па 10 мільёнаў рублёў кампэнсацыі сваіх маральных пакутаў — у матэрыялах справы ёсьць іхныя сьведчаньні, што актывіст іх публічна абражаў.

Калі абвінавачаньні, выстаўленыя супраць Сяргея Каваленкі, будуць даказаныя ў судзе, яму пагражае да 6‑ці гадоў турэмнага зьняволеньня.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць33

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Усе навіны →
Усе навіны

Момант падзення беспілотніка на прыватны дом у падмаскоўным Ягор’еўску16

Як выжыць у анамальную спёку. Нечаканыя, але дзейсныя парады навукоўцаў3

Культ Святога Себасцьяна. Як жорстка закатаваны раннехрысціянскі святы стаў гей-іконай13

У Мінску паставілі зарадкі для электракараў, якія перадаюць даныя пра парушэнні ў ДАІ

«І вось я ўжо страчваю прытомнасць на ўнітазе»1

На Свіцязі ратавальнікі дасталі мужчыну са дна возера і выратавалі

У Беларусі з раніцы ўжо амаль +27°С

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы15

Рыбакоў у ААН назваў украінскім беспілотнік, які ўдарыў па аўтобусе ў Бранскай вобласці15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць33

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць