Здарэнні

У Польшчы беларуса судзяць за перавозку мігрантаў, што была 25 гадоў таму

У судзе Беластока разглядаюць апеляцыю па справе грамадзяніна Беларусі, асуджанага за перавозку мігрантаў. У ліпені 2024 года суд першай інстанцыі прызнаў яго вінаватым у арганізацыі злачыннай групы, якая дапамагала нелегальна перасякаць польска-беларускую мяжу.

Ілюстрацыйнае фота Stražgraniczna.pl

Справа незвычайная тым, што ўсе гэтыя падзеі адбыліся ў 2000-2007 гадах, задоўга да пачатку міграцыйнага крызісу, піша Most са спасылкай на Kurier Poranny.

Як устанавіў Акруговы суд Беластока, мужчына сумесна з іншымі супрацоўнікамі Пагранкамітэта Беларусі дастаўляў да беларуска-польскай мяжы грамадзян краін Азіі, пераважна В'етнама і Кітая. Там іх сустракалі польскія ўдзельнікі злачыннай групы і перавозілі ў краіны Заходняй Еўропы. Паводле звестак следчых, такім чынам група магла дапамагчы нелегальна перасекчы мяжу некалькім сотням мігрантаў.

Суд першай інстанцыі прысудзіў беларуса да шасці з паловай гадоў пазбаўлення волі і штрафу 72 тысяч злотых (17 280 еўра). Але ён сваю віну не прызнае.

— Я ніколі не ўдзельнічаў і не належаў да злачыннай групы, якая займалася незаконнай перавозкай людзей праз польска-беларускую мяжу, — сказаў ён.

Адвакаты абвінавачанага падалі апеляцыю, дамагаючыся яго апраўдання. Яны мяркуюць, што няма ніякіх доказаў таго, што іх кліент узначальваў злачынную групу. Адзін з адвакатаў, Рафал Юравец, заявіў, што абвінавачаны «апынуўся не ў той час, не ў тым месцы і сярод не тых людзей. Ён быў толькі кіроўцам і не ведаў пра ўсё, што адбываецца».

Апеляцыю падала і пракуратура. Яна дамагаецца больш суровага пакарання. Апеляцыйны суд Беластока вынесе прысуд 6 сакавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць