Здарэнні33

Мінчанка паставіла камеры ў кватэры маці і так злавіла махляра

Мінчанка патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла, што праз камеры назірання, пастаўленыя ў кватэры яе 90-гадовай маці, якая хворая на дэменцыю, убачыла незнаёмага мужчыну, паведамляе гарадская міліцыя.

Скрыншот відэа гарадской міліцыі

На выклік выехала група хуткага рэагавання. Ля пад’езда пенсіянеркі супрацоўнікі міліцыі па прыкметах затрымалі 20-гадовага замежніка. У яго знайшлі дзесяць залатых вырабаў на 56 тысяч рублёў, якія ён скраў у пажылой жанчыны.

Высветлілася, што мужчына сачыў за пенсіянеркай, калі яна вярталася з прагулкі, і зайшоў за ёй у пад’езд. Ён прадставіўся прадаўцом посуду і так пранік у кватэру, дзе перагледзеў шафы, знайшоў і забраў каштоўнасці.

Пасля гэтага замежнік паспрабаваў уцячы на загадзя падрыхтаваным аўтамабілі, але не паспеў — яго затрымала міліцыя.

Заведзена крымінальная справа за крадзеж у асабліва буйным памеры.

Каментары3

  • Таварышч Мудзішчав
    27.02.2025
    «па прыкметах затрымалі 20-гадовага замежніка».

    Калі расейцы здзяйсняюць злачынствы ў нашай краіне, то мус у сваіх сводках называе іх замежнікамі. А калі з крамля прыязджаюць такія ж самыя злачынцы, то іх ужо называюць “браццямі”.
  • Вольга
    27.02.2025
    Калі лукашэнкаўскія пішуць "замежнік" - гэта значыць рускі.
  • Тэкля
    27.02.2025
    Калі жанчына пакутуе на дэменцыю, чаму яе не даглядаюць родныя? Як яна можа заставацца адна?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць