Вайна11

У ГУР расказалі, колькі расіян цяпер ваюе ва Украіне

«У расійскіх уладаў няма праблем з наборам войскаў і папаўненнем страт».

Расійскія вайскоўцы. Фота: Мінабароны РФ

На акупаваных тэрыторыях Украіны знаходзіцца блізу 620 тысяч расійскіх войскаў, паведаміў прадстаўнік ГУР Мо Украіны Вадзім Скібіцкі ў інтэрв'ю «РБК-Украіна» .

«Калі мы гаворым пра сухапутны кампанент — гэта прыкладна 620 тысяч, прычым больш за 200 тысяч — гэта тыя штурмавыя падраздзяленні, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях і знаходзяцца на лініі фронту. Акрамя таго, гэта 35 тысяч вайскоўцаў Расгвардыі, якія забяспечваюць акупацыйную ўладу, ажыццяўляюць ахову найбольш важных аб'ектаў на часова акупаваных тэрыторыях», — адзначыў Вадзім Скібіцкі.

Таксама ён распавёў, што Расія плануе павялічыць у сваіх акупацыйных войсках колькасць так званага «спецкантынгенту», то-бок зняволеных з месц адбыцця пакарання.

«На 2025 год, паводле расійскіх планаў, прыкладна 30% тых людзей, якія нібыта добраахвотна ідуць у войска — гэта будуць тыя людзі, якія знаходзяцца пад следствам, знаходзяцца ў турмах або тыя, якія адбываюць умоўны тэрмін пакарання. І паказаная праблема ўжо ўстае для Генеральнага штаба УС РФ — што рабіць з гэтымі людзьмі, як з імі працаваць. У 2024 годзе такога кантынгенту — яны называюцца «спецкантынгент» — было 15%, а цяпер будзе 30%», — сказаў прадстаўнік ГУР МА Украіны.

Усяго ў 2025 годзе Масква мае намер прыцягнуць у шэрагі расійскай акупацыйнай арміі больш за 340 тысяч кантрактнікаў.

«Калі казаць аб планах — гэта 343 тысячы вайскоўцаў, гаворка ідзе менавіта аб наборы па кантракце. Але па вопыце 2024 года мы ведаем, што гэтыя планы мяняюцца — у большы бок. Напрыклад, летась была мэта — набраць прыкладна 375-380 тысяч, затым планы змяніліся на 430 тысяч, а ў выніку яны набралі 440 тысяч вайскоўцаў менавіта па кантракце. Тут неабходна разумець, што амаль 80% тых, каго набіраюць па кантракце, ідуць на папаўненне баявых страт», — патлумачыў Вадзім Скібіцкі.

Паводле яго слоў, у расійскіх уладаў няма праблем з наборам войскаў і папаўненнем страт.

Каментары1

  • Лёлік з-пад Лімасола
    03.03.2025
    не забывайцеся на дапамогу Украіне: дроны добра пашынкуюць тых кантратнікаў-міл'янераў

Цяпер чытаюць

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся7

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню6

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

Са скаладромам і залай бокса. Комплекс «Дынама» на вуліцы Даўмана адкрыюць у маі пасля рэканструкцыі

Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК6

У Ханты-Мансійскай акрузе ўпершыню абвясцілі рэжым ракетнай небяспекі. Гэта амаль за 2000 км ад Украіны3

ЗША сцвярджаюць, што знішчылі некалькі іранскіх катараў. Фуджэйру атакавалі дроны2

Марока збіраюцца злучыць з Іспаніяй і Партугаліяй двума падводнымі тунэлямі3

«Не для простых смяротных». Беларусы шакаваныя цаной вады ў рэстаране13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся7

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць