Свет33

Памёр аўстраліец, чыя кроў выратавала жыцці больш за два мільёны дзяцей

Джэймс Харысан памёр у сне ў доме састарэлых у Новым Паўднёвым Уэльсе (Аўстралія) 17 лютага, паведаміла яго сям'я ў панядзелак. Яму было 88 гадоў, піша Бі-бі-сі.

Джэймс Харысан і яго ўнук. Фота: Аўстралійскі Чырвоны Крыж

Чалавек з залатой рукой — так называлі Харысана ў Аўстраліі. Яго кроў утрымлівала рэдкія антыцелы Anti-D, якія выкарыстоўваюцца для стварэння лекаў для цяжарных жанчын, чыя кроў можа атакаваць іх ненароджаных дзяцей.

Аўстралійская служба крыві Чырвонага Крыжа, якая выказала даніну памяці Харысану, паведаміла, што ён паабяцаў стаць донарам пасля таго, як сам атрымаў пераліванне крыві падчас складанай аперацыі на грудной клетцы ў 14 гадоў.

Ён пачаў ахвяраваць сваю плазму ва ўзросце 18 гадоў і працягваў гэта рабіць кожныя два тыдні да 81 года.

У 2005 годзе ён усталяваў сусветны рэкорд па колькасці перададзенай крывяной плазмы — званне, якое ўтрымліваў да 2022 года, калі яго абагнаў жыхар ЗША.

Дачка Харысана, Трэйсі Мэлаўшып, сказала, што яе бацька вельмі ганарыўся, што змог выратаваць так шмат жыццяў, без усялякага кошту і болю.

«Ён заўсёды казаў: гэта не балюча, а жыццё, якое ты ратуеш, можа быць тваім уласным», — адзначыла яна.

Мэлаушып і двое ўнукаў Харысана таксама атрымалі Anti-D вакцынацыю.

«Яму было прыемна чуць пра шматлікія сем'і, такія, як наша, якія існуюць дзякуючы яго дабрыні», — сказала яна.

Anti-D вакцына абараняе ненароджаных дзяцей ад смяротнай крывяной хваробы — гемалітычнай хваробы плода і нованароджаных (HDFN).

Гэта паталогія ўзнікае, калі эрытрацыты маці несумяшчальныя з крывянымі клеткамі дзіцяці, што выклікае рэакцыю імуннай сістэмы маці, якая пачынае знішчаць крывяныя клеткі плода.

Каментары3

  • Экзарцыст
    03.03.2025
    Калі эрытрацыты маці несумяшчальныя з крывянымі клеткамі дзіцяці, значыць такое дзіця не мусіць нараджацца. Так задумана прыродай. Умяшальніцтва ў гэтыя працэсы - вялікая небяспека.
  • Беларус
    03.03.2025
    Спачывай з мірам сапраўдны Чалавек! Во каму варта было бы даць Нобелеўскую прэмію.
  • Уладзік
    03.03.2025
    Экзарцыст, словы чалавека без адукацыі

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць