Грамадства11

У Мінску з'явіўся самы кароткі аўтобусны маршрут

У Мінску працягваюць рэфармаваць маршруты руху грамадскага транспарту пасля запуску новых станцый трэцяй лініі метро. Акурат сёння, 3 сакавіка, у сілу ўступіла новая порцыя змен. І гэтым разам з'явіўся вельмі цікавы маршрут: адзін з самых кароткіх у Мінску. Так, ёсць маршрут карацейшы, але той нельга назваць паўнавартасным. А вось новы — можна, піша Blizko.by.

Яшчэ мінулым летам транспартныя арганізацыі задумалі, як лепш перарабіць сетку наземных маршрутаў у сувязі з планаваным адкрыццём новых станцый (тады яшчэ лічылася, што адкрыць метро могуць паспець да 3 ліпеня ці, прынамсі, да 7 лістапада, хоць, як вядома, адкрыццё адбылося толькі ў канцы снежня).

З тых часоў транспартнікі некалькі разоў мянялі планы, перараблялі, паляпшалі, прыслухоўваліся да водгукаў. І пачынаючы з 2025 года пачалі ўводзіць змены. Не ўсе адразу, а дазавана: спачатку пару маршрутаў, потым яшчэ пару. Рэальнасць, дарэчы, дзе-нідзе ўсё адно трохі адрозніваецца нават ад цвёрда зацверджаных планаў.

Чарговая порцыя зменаў падаспела акурат у першы дзень вясны: памяняліся маршруты з 1 сакавіка, а некаторых — з 3 сакавіка.

Адна з цікавых змен — трансфармацыя аўтобуснага маршруту №45. Да гэтага часу ён хадзіў па такім маршруце «Дыспетчарская станцыя Дружная — Мінскрыбпрам». Гэта значыць, ён перасякаў практычна палову горада.

Цяпер жа яго скарацілі і перавялі на іншую дыспетчарскую: «Курасоўшчына». Што прывяло да таго, што гэты маршрут стаў адным з самых кароткіх у Мінску і самым кароткім сярод тых, што не выязджаюць за межы МКАД.

Якія маршруты аўтобусаў у Мінску наогул самыя кароткія? Яны хоць і з'яўляюцца нібыта грамадскім транспартам, але ўсё ж транспартам трохі спецыфічным.

Напрыклад, аўтобус №197 мае такі маршрут: «Станцыя метро Магілёўская — электрадэпо Магілёўскае». Прамежкавых прыпынкаў няма. Працягласць маршруту ў бок дэпо — 1,78 км, у бок станцыі метро — 3 км (таму што трэба разварочвацца пад кальцавой на працягу вуліцы Байкальскай). У дарозе — 4 хвіліны. У дзень выконваецца ўсяго па 6 рэйсаў: тры раніцай і тры ўвечары.

Аўтобус, зразумела, патрэбен для падвозу работнікаў дэпо метрапалітэна, хоць на ім не забараняецца праязджаць і іншым пасажырам. Але пры такой частаце і такой вузкай спецыялізацыі назваць яго паўнавартасным грамадскім транспартам цяжка.

Ёсць яшчэ аўтобус №142: «Малінаўка-4 — Прамвузел Заходні». У яго два прамежкавыя прыпынкі. Працягласць маршруту — 3,1 км у абодва бакі. У дарозе — 7 хвілін. У дзень выконваецца 26 рэйсаў. Аўтобусам можна пад'ехаць і да гандлёвых цэнтраў, размешчаных за МКАД у раёне ЦЭЦ-4, але ўсё ж ён «заточаны» на падвоз работнікаў прамзоны.

Аўтобус №157 ідзе ад дыспетчарскай станцыі «Карбышава» ў дзіўны былы вайсковы гарадок на вуліцы Маневіча за МКАДам. Даўжыня маршруту — 4,1 км, у дзень выконваецца ўсяго 2 (два) рэйсы. У дарозе — 14 хвілін.

Можна яшчэ згадаць аўтобусы №153 і №153д «Танкавая — Уручча» (3,7—3,9 км), №135 «Уручча-4 — Новая Баравая» (5,4 км) і некаторыя іншыя маршруты. Але ўсе яны саступаюць абноўлена-змененаму аўтобусу №45.

Цяпер маршрут №45 скараціўся ў разы і цягнецца ўсяго на 2,9 кіламетра. У яго пяць прамежкавых прыпынкаў, прычым ён праходзіць праз станцыю метро «Слуцкі Гасцінец». У дарозе — 10 хвілін. З паловы сёмай раніцы да паловы дванаццатай ночы выконваецца 29 рэйсаў — і пры гэтым з 10-й да 15-й гадзіны «дзірка».

Гэта значыць, у астатні час шчыльнасць рэйсаў добрая, гэта паўнавартасны грамадскі транспарт не толькі для завадчан, але і наогул для ўсіх мінчукоў. Вядома, усім няма патрэбы ездзіць у прамзону на вуліцу Сцебянёва, але прынамсі ад найбліжэйшых дамоў, завода або ліцэя можна падскочыць прыпынак-другі да метро.

Каментары1

  • Кіроўца аўтобуса
    03.03.2025
    Кароткія маршруты хоць вешайся нудныя

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць