Свет5656

20-гадовая ўкраінка знікла ў Дубаі пасля «вечарынкі з шэйхамі». Зараз яна толькі варушыць вуснамі і не можа рухацца

Марыю Кавальчук знайшлі на адной з дарог Дубая з пераломамі ног і хрыбетніка. Маладая мадэль знаходзіцца ў крытычным стане.

Марыя Кавальчук. Дзяўчына родам з Львова працавала мадэллю і здымала відэа для Onlyfans — платформы з платным эратычным кантэнтам

Украінская мадэль Марыя Кавальчук прыехала ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты 15 лютага. Сябрам яна казала, што хоча адпачыць і падзарабіць на здымках.

9 сакавіка, у дзень свайго 20-годдзя, Марыя адправілася на тусоўку да неназваных мясцовых шэйхаў. На наступны дзень дзяўчына пазваніла маці і разгубленым голасам сказала, што адправіцца ў гатэль да незнаёмцаў, якія запрасілі яе да сябе. Яны, маўляў, маюць дачыненне да мадэльнага бізнэсу.

Пасля гэтага дзяўчына знікла. Яна прапусціла запланаваны вылет у Тайланд і наступныя восем дзён увогуле не выходзіла на сувязь. 

Марыя Кавальчук

Дзяўчыну знайшлі на абочыне дарогі ў Дубаі толькі праз восем дзён. Яна ляжала на зямлі і не магла рухацца. У Марыі былі зламаныя рукі, ногі, а таксама хрыбетнік.

У бальніцы дзяўчыне зрабілі чатыры аперацыі, яна знаходзіцца ў крытычным стане. Марыя не размаўляе, толькі ледзь варушыць вуснамі.

Родныя мяркуюць, што мадэль магла трапіць у сэксуальнае рабства, дзе яе некалькі дзён гвалтавалі, а пасля выкінулі.

Падобныя «вечарынкі ў шэйхаў» — адзін са спосабаў заробку для дзяўчат. За прысутнасць на такім мерапрыемстве можна атрымаць немалыя грошы ад 500 даляраў. Пры гэтым існуе шэраг патрабаванняў: рост не ніжэй за 160 см, стройнае цела, добрая скура, узрост — да 23 гадоў.

Існуюць і больш небяспечныя вечарынкі, так званыя Porto Party, на якіх збіраюцца багатыя вычварэнцы. Яны гвалтуюць дзяўчат і здзекуюцца з іх за загадзя агавораную суму. Аднак часам сітуацыя выходзіць з-пад кантролю і сканчаецца калецтвам мадэляў.

Каментары56

  • Ганна
    21.03.2025
    Які жах
  • Tlo
    21.03.2025
    Назвался шейхом (напоминает "Царь - очень приятно, очень приятно Царь..."), а на самом деле какие-то дикие сарацины, которые должны пасти верблюдов и прожить в своей пустыне всю жизнь, но там нашли нефть, очень много нефти...
  • Імя
    21.03.2025
    Гэта не мадэль , аматар шкілетаў з Бухенвальда? На якім з гэтых здымкаў яна тоўстая? Ці ты ведаеш, бо фапаеш на яе кантэнт на онліфансе?
    Нягледзячы на тое, што дзяўчына непрыемная і звычайная ТП, ты тут таксама розумам не ззяеш.

Цяпер чытаюць

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё44

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ела бабруйскі зефір і знайшла ў ім кавалачкі дрэва11

У Добрушы на Вадохрышча каля купелі паставілі ледзяную фотазону ФОТАФАКТ

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу23

Памёр заснавальнік моднага дома Valentino

Прэзідэнт Балгарыі заявіў пра сваю адстаўку3

Джон Коўл: У канчатковым выніку мэта весці бізнэс з Беларуссю, вярнуць яе ў міжнародную супольнасць34

Тэмпературу вады ў трубах зменшаць пасля заўвагі Лукашэнкі19

Стаў вядомы змест ліста лідараў Нарвегіі і Фінляндыі, які выклікаў рэзкую рэакцыю Трампа10

Амаль 800 тысяч беларусаў жывуць за межамі краіны25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё44

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць