Навука і тэхналогіі

Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску

Студыя Weappy прадставіла гульню пад назвай Hollywood Animal. Гэта гісторыя пра час, калі гукавое кіно заваёўвала свет — геймерам прапануюць стаць часткай гэтага працэсу.

Кадр з роліка. Крыніца: Weappy Studio / Youtube

Галоўны герой — кіраўнік кінастудыі. Гульцам даюць шанс здымаць фільмы і развіваць саму студыю: будаваць павільёны, змагацца з цэнзурай і ўладамі, выжываць у часы крызісаў. Што датычыць фільмаў, можна будзе пагрузіцца ў розныя этапы іх стварэння — ад падбору сюжэтаў да распаўсюду гатовай стужкі ў кінатэатрах.

Кадр з роліка. Крыніца: Weappy Studio / Youtube 

Гульня даступная ў тым ліку на беларускай мове. Акрамя таго, калі вы падбіраеце лагатып студыі, адзін з варыянтаў — зубр. І гэта нездарма, бо студыя Weappy, якая стварыла Hollywood Animal, была заснаваная ў 2015 годзе ў Мінску.

Пакуль што гульня знаходзіцца на стадыі ранняга доступу, але водгукі пра яе ўжо неблагія. Выданне Game Luster піша, што ў Hollywood Animal зроблены добры інтэрфейс, а дызайн будынкаў адпавядае часу, у якім адбываецца дзеянне. Постары фільмаў выглядаюць трохі аднастайнымі, але гэта нязначная праблема.

Кадр з роліка. Крыніца: Weappy Studio / Youtube

На геймерскім сэрвісе Steam гульня мае 1886 водгукаў, 70% з іх станоўчыя. А вось некалькі водгукаў з адмысловай старонкі ў Reddit, прысвечанай гульні:

«Распрацоўшчыкі зрабілі добрую працу (пакуль што)».

«Усё яшчэ ёсць шмат рэчаў, якія можна ўкараняць і паляпшаць».

Кадр з роліка. Крыніца: Weappy Studio / Youtube

«Я ўжо выдаткаваў на гульню шмат гадзін, але там усё яшчэ так шмат рэчаў, якія можна даследаваць і з якімі можна эксперыментаваць».

«Гэта проста пост падзякі распрацоўшчыкам. Можна бачыць, колькі запалу і ўвагі да дэталяў яны ўклалі ў гульню і сцэнар».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць