Улада66

Мінск напісаў ліст Брусэлю

У пасланні беларускага прадстаўніка ў ЕС Уладзіміра Сянько Брусэль абвінавачваецца ў экстрэмізме.

Амбасадар Беларусі ў Еўрапейскім Саюзе Уладзімір Сянько напісаў ліст, адрасаваны кіраўніцтву ЕС.

У сваім пасланні спадар Сянько абвінавачвае ЕС у невыкананні абавязальніцтваў, палітыцы падвойных стандартаў і экстрэмізме.

Ліст пачынаецца згадкамі аб рашэнні ЕС адысці ад палітыкі ізаляцыі Беларусі. Яно было прынятае неўзабаве пасля грузінска-расійскай вайны жніўня 2008 года. Пры гэтым, што праўда, прадстаўнік Беларусі не згадвае аб 12-ці патрабаваннях ЕС.

«На жаль, некаторыя нашы партнёры ў ЕС, і асабліва ў Еўрапейскім Парламенце праяўляюць негатоўнасць прыняць філасофію роўнага і прагматычнага падыходу да кантактаў з Беларуссю. Яны не гатовыя выявіць палітычную адвагу і спыніць ціск, павучанні і тыканне пальцамі, якія даказалі сваю непрадуктыўнасць»
-- піша Уладзімір Сянько.

Што праўда, у пасланні знайшлося месца і для пазітыўных згадак аб супрацоўніцтве ЕС і Беларусі – галоўным чынам у сферы энэргетыкі, сельскай гаспадаркі і экалогіі. «У гэтых сферах дыялог працякае паспяхова» – зазначае ў лісце да ЕС У.Сянько.

Праблемы з правамі чалавека ў Беларусі традыцыйна названыя ў пасланні «нацыянальнымі рысамі і асаблівасцямі краіны», якія не замінаюць патрабаваць «роўнага дыялогу».

Асаблівая ўвага нададзена Еўранэсту — асамблеі дэпутатаў парламентаў краінаў ЕС і яго суседзяў. Яе ініцыятараў – парламенцкую асамблею Усходняга Партнёрства У.Сянько абвінавачвае ў правакацыі і дзеяннях з пазіцый палітычнага экстрэмізму. Маецца на ўвазе намер запрасіць на мерапрыемства прадстаўнікоў апазіцыі. Спадар Сянько называе такі падыход ЕС «несур'ёзным і шкодным», а таксама абвінавачвае Еўрасаюз у безадказнасці і ў «перашкодах на шляху ўмацавання незалежнасці маладой беларускай дзяржавы».

«Не ўсе задавальняе нашых партнёраў у Брусэлі, але важна прызнаць, што базавыя чаканні Беларусі ад ЕС таксама далёкія ад выканання. Гэта тычыцца амаль усіх сфер нашага супрацоўніцтва – ад палітыкі і эканомікі, да асабістых кантактаў. Мы дагэтуль чакаем рэальных вынікаў»
– такімі словамі заканчваецца пасланне беларускіх уладаў еўрапейскім чыноўнікам.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак16

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак16

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць