Грамадства33

БАЖ прыняла рашэнне спыніць дзейнасць Цэнтра прававой абароны СМІ

Спынена дзейнасць Цэнтра прававой абароны СМІ пры грамадскім аб’яднанні »Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ). Такое рашэнне прынята 30 сакавіка на пасяджэнні рады БАЖ у Мінску.

Рашэнне было прынята ў мэтах выканання папярэджання Міністэрства юстыцыі, вынесенага арганізацыі 13 студзеня 2010 года. Мінюст палічыў, што работа Цэнтра прававой абароны СМІ пры БАЖ не прадугледжана статутам грамадскага аб’яднання. Акрамя таго, на думку Мінюста, задачы гэтага фарміравання, выкладзеныя ў палажэнні аб ім, выходзяць за межы статутных задач ГА «БАЖ».

БАЖ паспрабаваў абскардзіць папярэджанне ў Вярхоўным судзе. Аднак суд не задаволіў іск БАЖ аб адмене папярэджання і 22 сакавіка абавязаў арганізацыю выправіць парушэнні, выкладзеныя ў папярэджанні Мінюста.

Акрамя таго, рада грамадскай арганізацыі прыняла рашэнне

лічыць пасведчанні членаў БАЖ з надпісам «прэса» на вокладцы ўзору 2003 года несапраўднымі з 22 сакавіка 2010 года.

Гэта таксама патрабаванне Мінюста, выкладзенае ў папярэджанні.

Як паведаміў на пасяджэнні рады намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец, Мінюст запатрабаваў забяспечыць адабранне прызнаных несапраўднымі пасведчанняў БАЖ з надпісам «прэса» і забяспечыць далейшую немагчымасць іх выкарыстання. »Шчыра кажучы, я не ўяўляю, як гэта можна зрабіць, бо членаў БАЖ больш за тысячу. Грамадская арганізацыя не мае сілавой структуры, як, напрыклад, інстытут судовых прыставаў, якія таксама часам гадамі не могуць выканаць пастановы суда. Таму мы, хутчэй за ўсё, размесцім аб’яву аб прызнанні несапраўднымі пасведчанняў узору 2003 года ў часопісе «Абажур», газетах «Рэспубліка» і «Народная воля», а таксама на сайце www.baj.by«, — адзначыў Бастунец.

Акрамя таго, згодна з папярэджаннем, на сайце БАЖ будзе выпраўлена «візітка» арганізацыі і прыведзена ў адпаведнасць са статутам арганізацыі.

«Такім чынам мы выправім усе недалікі, якія былі выкладзены ў прэтэнзіях Мінюста», — сказаў Бастунец.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы26

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

На Берасцейшчыне і Гродзеншчыне затрымалі кіраўнікоў буйных аграрных прадпрыемстваў3

У Гомелі на прыпынку каля вадаёма мясцовы жыхар пакінуў пасланне рыбакам. Што там?2

Шэсць чалавек зарабілі велізарныя грошы на стаўках на амерыканскую атаку па Іране. Падазраюць, што яны ведалі пра яе8

Бельгія захапіла танкер расійскага ценявога флоту4

Хлопец напісаў на дзяўчыну з Баранавічаў данос за тое, што яна не пагадзілася з ім сустракацца19

У Іране расказалі, хто цяпер будзе кіраваць краінай6

Кітай захапіўся ідэяй кіраваць дажджом — наколькі гэта эфектыўна?

На палац Хаменеі скінулі 30 бомбаў9

У кватэры беларусаў з 1 сакавіка будуць прыходзіць і задаваць пытанні: хто і навошта12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы26

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць