Грамадства

Змяняюцца правілы аплаты мабільнага інтэрнэту звыш тарыфу. У кліента будуць пытацца згоды

У Беларусі зменяць правілы аплаты мабільнага інтэрнэту звыш аб’ёму, прадугледжанага тарыфам. Аператары больш не змогуць аўтаматычна даваць абанентам дадатковы трафік пасля вычарпання пакета. Для далейшага карыстання інтэрнэтам спатрэбіцца папярэдняя згода кліента. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле слоў чыноўніка, раней пасля заканчэння ўключанага ў тарыф аб’ёму інтэрнэту абанент аўтаматычна пераходзіў на тарыфікацыю з больш высокім коштам. Пры гэтым SMS-паведамленне пра змену ўмоў ён мог не заўважыць або атрымаць са спазненнем. У выніку за час, пакуль чалавек даведваўся пра вычарпанне пакета, магла назапасіцца значная сума да аплаты.

Цяпер пасля заканчэння трафіку доступ да мабільнага інтэрнэту будуць прыпыняць. Аднавіць яго можна будзе толькі пасля таго, як абанент самастойна абярэ прапанаваны аператарам варыянт далейшага карыстання паслугай.

Згоду можна будзе даць у офісе аператара, падаўшы заяву, або дыстанцыйна: праз асабісты кабінет на афіцыйным сайце, мабільную праграму, USSD-запыт ці SMS-код.

Змены прадугледжаныя новымі правіламі аказання паслуг мабільнага інтэрнэту, апублікаванымі на партале pravo.by. Аператары таксама не змогуць аўтаматычна падключаць дадатковыя аб’ёмы трафіку або працягваць тэрмін надання інтэрнэту пасля заканчэння пакета. Асноўныя палажэнні дакумента павінны набыць моц да сярэдзіны студзеня 2027 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА54

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

Раней на іх ездзілі пенсіянеры, цяпер — падлеткі. У Еўропе бум на мікрааўтамабілі3

Правіцель жалезнага веку, з якім звязваюць рымскае ўварванне ў Брытанію, аказаўся жанчынай

Пад Мінскам пабудуюць буйны прамысловы парк на 10 карпусоў1

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна21

У Полацку знайшлі жанчыну, якая ратавала хлопцаў ад войска. Даводзіла да 27 гадоў — і разводзілася, каб выйсці за наступнага6

У Гродне на таргі выставілі старадаўні вадзяны млын на Ласасянцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА54

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць