Свет11

Беларуска ў Францыі ператварае плямы ад кавы ў мастацтва

Сафія Вясна, мастачка і актрыса, нарадзілася ў Беларусі, вырасла ў Японіі, а цяпер жыве ў Францыі. Адным з яе захапленняў стала стварэнне малюнкаў з плям кавы, што нядаўна прыцягнула ўвагу прэсы ў Нармандыі, піша «Беларусь и мир».

Мастачка Сафія Вясна. Фота з яе асабістага архіва

Сафія наносіць каву на паперу кроплямі, пырскаючы з пэндзліка, а калі плямы высыхаюць, то дапаўняе кляксы тонкай асадкай, ператвараючы іх у фігуры людзей, жывёл, раслін або фантастычных істот. Увесь працэс яна паказвае ў жывым эфіры ў TikTok і Twitch, размаўляючы з гледачамі на розных мовах і выкарыстоўваючы іх прапановы для трансфармацыі плям.

Так выглядае кава-арт. Фота з асабістага архіва Сафіі Вясны

Сваё мастацтва Сафія называе «эспрэса» — слова, якое і азначае від кавы, і перакладаецца з італьянскай як «выразны, дакладны».

Гатовыя работы яна прадае праз уласны сайт, афармляючы іх у рамкі з бука пад аргшклом. Кошт адной кавы-карціны — ад 120 еўра, у залежнасці ад фармату.

Нядаўна яе працы экспанаваліся ў Бернэ (Нармандыя) у кавярні La Brulerie de Bernay, дзе мастачка і набывае гватэмальскую каву для сваёй творчасці.

Яшчэ трохі кава-арту. Фота з асабістага архіва Сафіі Вясны

Сафія Вясна нарадзілася ў 1995 годзе ў Мінску, з 6 да 19 гадоў жыла ў Токіа, потым пераехала ў Парыж, а цяпер жыве ў Нармандыі. Маляванню навучалася самастойна, натхняючыся ілюстрацыямі Івана Білібіна, дыснееўскай анімацыяй, японскімі гравюрамі ўкіё-э, мультфільмамі студыі Ghibli, творамі Эдварда Хопера і Сальвадора Далі. Яна працуе графітным алоўкам і той жа капілярнай асадкай-лінерам.

Акрамя мастацтва, Сафія з 6 гадоў займаецца мадэльнай і акцёрскай дзейнасцю. Вучылася музычнаму тэатру ў Лондане, а драматычнаму мастацтву — у парыжскай школе Cours Florent.

Кадр з кароткаметражнага фільма Kreskine. Выява: oriGine films

У 2022 годзе знялася ў серыяле The New Look пра Крысціяна Дзіора і Како Шанэль, а ў 2023 — у кароткаметражным фільме Kreskine пра знакамітага менталіста Джорджа Крэскіне. Яна валодае рускай, японскай, французскай і англійскай мовамі.

Постар і кадр з серыяла The New Look. Выява: Apple TV+

Каментары1

  • Спіс моваў
    27.06.2025
    А беларускай тая валодае?

Цяпер чытаюць

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку3

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі: Азаронка ў калоніі цярпець не могуць, выключаюць адразу6

Шматдзетнай адміністратарцы Вікіпедыі Вользе Сітнік далі хатнюю хімію і вызвалілі з СІЗА7

Суд прыняў рашэнне аб высяленні Ларысы Долінай з прададзенай ёй кватэры

У Чарнігаве расійскі дрон разбурыў пяціпавярховік у дзень Каляд, загінула жанчына4

У Мінску выстраілася шалёная чарга ВІДЭА1

КНДР паказала сваю першую ядзерную падлодку, але эксперты не вераць у яе сапраўднасць9

Літоўскія перавозчыкі: Літоўскія цягачы па-ранейшаму заблакаваныя на пляцоўках у Беларусі1

Беларус прыехаў на мяжу з Польшчай, выйшаў падыхаць, а аўтобус з рэчамі знік з чаргі. Што было далей8

Беларускія «кіберпартызаны» адправілі ў адстаўку топ-менеджара «Аэрафлота»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку3

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць