Улада11

Беларусь вітае падпісанне Расіяй і ЗША Дамовы СНУ‑3

«Расцэньваем гэта як сур’ёзны ўклад ва ўмацаванне стратэгічнай бяспекі і стабільнасці ў свеце», — адзначаецца ў дакуменце.

Беларусь вітае падпісанне Расіяй і ЗША Дамовы аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ). З такой заявай выступіла Міністэрства замежных спраў.

«Расцэньваем гэта як сур’ёзны ўклад ва ўмацаванне стратэгічнай бяспекі і стабільнасці ў свеце, — адзначаецца ў дакуменце. — Разлічваем, што расійскі і амерыканскі бакі распачнуць захады па выпрацоўцы эфектыўных мер, скіраваных на далейшае скарачэнне наступальных узбраенняў, якія маглі б стварыць умовы для надання працэсу ядзернага раззбраення незваротнага і шматбаковага характару. Далейшыя поспехі на раззбраенчым «трэку» шмат у чым будуць залежаць менавіта ад калектыўных намаганняў усіх зацікаўленых членаў сусветнай супольнасці».

Беларускі бок таксама «з задавальненнем адзначае прызнанне ў прэамбуле новага дагавора ўнёску Рэспублікі Беларусь у працэс ядзернага раззбраення і нераспаўсюджвання».

Беларусь першай з дзяржаў добраахвотна адмовілася ад сваёй ядзернай зброі і на працягу многіх гадоў з’яўлялася адказным удзельнікам Дагавора аб абмежаванні і скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў 1991 года, падкрэсліваецца ў заяве.

«Зыходзім з таго, што Расія і ЗША будуць няўхільна выконваць зафіксаваныя ў будапешцкіх мемарандумах 1994 года гарантыі бяспекі, якія былі пацверджаны ў сумеснай расійска‑амерыканскай заяве ад 4 снежня 2009 года. Улічваючы унікальны вопыт, назапашаны беларускім бокам падчас выканання як дагавора аб СНУ 1991 года, так і іншых міжнародных пагадненняў па пытаннях ядзернага раззбраення і нераспаўсюджвання, разлічваем на працяг палітычнага дыялогу і экспертнага ўзаемадзеяння па гэтай праблематыцы», — гаворыцца ў заяве.

Трэці па ліку расійска‑амерыканскі Дагавор СНУ і пратакол да яго падпісаны 8 красавіка ў Празе прэзідэнтамі Дзмітрыем Мядзведзевым і Баракам Абамам. Дзеянне папярэдняга Дагавора СНУ — ад 1991 года — завяршылася 4 снежня 2009 года.

«Я перакананы, што ўсё зробленае да гэтага часу, — толькі пачатак вялікага шляху. Мне б вельмі не хацелася, каб адносіны паміж Расійскай Федэрацыяй і Злучанымі Штатамі Амерыкі зводзіліся толькі да пытанняў абмежавання стратэгічных наступальных узбраенняў», — заявіў пасля падпісання дагавора Дзмітрый Мядзведзеў.

Барак Абама адзначыў, што Расіі і ЗША «ўдалося спыніць дрэйф ва ўзаемаадносінах і паказаць перавагі супрацоўніцтва». Амерыканскі прэзідэнт назваў падпісанне Дагавора СНУ гістарычнай падзеяй. Паводле слоў Абамы, ён мае намер правесці працу з сенатам, каб гэты дагавор быў ратыфікаваны сёлета.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Як сям’я Вані Сцяцэнкі перажывае ўдары дронаў па Дубаі2

Найбуйнейшая адмена рэйсаў з часоў пандэміі — ваенны канфлікт на Блізкім Усходзе справакаваў хаос у небе1

Растварыць і змыць у каналізацыю: у свеце набірае папулярнасць тэхналогія «воднай крэмацыі» памерлых15

Сырскі: За люты УСУ вызвалілі больш тэрыторыі, чым расіяне захапілі7

Удары Ізраіля і ЗША па Іране прывялі да закрыцця важных нафтагазавых аб’ектаў на Блізкім Усходзе2

У Мінску расказалі, якой будзе былая Валадарка пасля рэканструкцыі ФОТЫ2

Расійскім прапагандыстам з Russia Today разбамбілі офіс у Тэгеране4

У Бабруйску ледзь не абрынуўся мост цераз чыгунку2

У выніку атрыманых раненняў памерла жонка аяталы Алі Хаменеі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць