Свет

З польскіх аэрапортаў зранку не маглі вылятаць самалёты

19 ліпеня ў Польшчы адбылася сур’ёзная тэхнічная аварыя ў сістэме кіравання паветраным рухам, з-за якой у некаторых аэрапортах краіны спыніліся вылеты самалётаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Першым пра праблему паведаміў Варшаўскі аэрапорт імя Фрэдэрыка Шапэна. Там удакладнілі, што з-за збою ў інфармацыйных сістэмах Польскага агенцтва паветранага руху (ПАПР) па ўсёй краіне немагчыма ажыццяўляць вылеты. Пры гэтым пасадкі працягваюцца, але згодна з адмысловымі працэдурамі.

Пазней прадстаўнік ПАПР Марцін Хадай пацвердзіў гэтую інфармацыю і дадаў, што зранку ў некалькіх польскіх аэрапортах уведзеныя абмежаванні на вылеты, хоць самалёты ўсё ж прызямляюцца.

Пасля 14-й гадзіны па польскім часе (15-й па беларускім) Польскае агенцтва паветранага руху паведаміла:

«Пасля прымянення неабходных працэдур асноўная сістэма кіравання паветраным рухам была адноўленая. Прычынай часовых праблем стала няспраўнасць, якая была неадкладна ліквідаваная. Падчас дзеяння рэзервовай сістэмы бяспека аперацый увесь час захоўвалася на максімальным узроўні».

Нядаўна падобны збой адбыўся ў аэрапорце Кішынёва, дзе прычынай стала нестабільнасць у электрасетцы, выкліканая расійскімі ракетнымі атакамі на тэрыторыі Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць