Грамадства

Сяргей Бульба назваў роспуск «Паспалітага рушэння» «глыбінным перафарматам»

Кіраўнік «Паспалітага рушэння» Сяргей Бульба пракаментаваў тэлеканалу «Белсат» паведамленне пра закрыццё арганізацыі. 

Сяргей Бульба

Бульба назваў рашэнне аб ліквідацьі «агульным рашэннем камандзіраў» і акрэсліў яго як «глыбінны перафармат».

«Досвед паказаў, што выпадковыя для беларускага руху людзі могуць добра гучаць як дапаўненне да касцяка, але касцяк утварыць яны не здольныя. Цяпер і засталіся самыя адданыя справе. То на гэты стрыжань і будзем нарошчваць арганізацыі з нармальнымі, у тым ліку маральнымі, прынцыпамі», — сцвярджае ён.

Да «выпадковых людзей» Бульба адносіць удзельніка «Паспалітага рушэння» 37-гадовага Андрэя Буржынскага, які ўчыніў ДТЗ у Варшаве, уцякаючы ад паліцэйскай пагоні. Прытым за рулём мужчына быў у стане наркатычнага ап'янення, а дома ў яго знашлі 3 кілаграмы розных наркотыкаў.

Панаракаўшы, што «не ўсе здольныя працаваць на Беларусь шчыра і аддана, без матэрыяльнай кампенсацыі за «любоў» да Бацькаўшчыны», Сяргей Бульба запэўніў, што абавязкова створыць новую арганізацыю — з іншай назвай, але з тымі ж мэтамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць