Культура

Зборнік народных баладаў аздобілі выцінанкамі

У выдавецтве «Беларуская навука» пабачыла свет чацвёртая кніга серыі «Фальклорныя скарбы Беларусі» зборнік беларускіх народных баладаў з пераказам на расейскую і ангельскую мовы пад назвай «Абярнуся я шэрай зязюляй», піша Bellit.info.

Згодна з анатацыяй, гэта самы лірычны зборнік серыі і самы захапляльны, бо менавіта ў баладзе пераказваюцца незвычайныя, неардынарныя падзеі, хоць часта трагічныя ды тужлівыя. Кніга мае аўдыядадатак даступны па QR-кодзе, які паслужыць падарункам для аматараў народных спеваў. А таксама ёсць пераказ сюжэтаў на расейскую і ангельскую мовы, што пашырае кола чытачоў.

Тэксты праілюстраваныя адметным відам беларускага народнага мастацтва — выцінанкамі, створанымі Галінай Жураўлёвай.

Кнігу можна купіць у Менску ў кнігарні «Акадэмічная кніга», а таксама замовіць праз сайт Kniger.by ці прыдбаць у ГЦ «Купалаўскі», ралеты 41— 42 (ст. м. Кастрычніцкая).

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія32

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць