Грамадства

Памёр Кліменцій Кожан

Памёр краязнаўца з Шаркоўшчыны, летапісец Германавіцкага краю Кліменцій Кожан, паведаміў у фэйсбуку ягоны зямляк, навуковец з Гродна Вячаслаў Бука. Яму было 89 гадоў.

Кліменцій Кожан

Кліменцій Кожан нарадзіўся 23 студзеня 1936 года ў вёсцы Балбекі Шаркоўшчынскага раёна. 

З 1951 па 1955 гады вучыўся ў Глыбоцкім педагагічным вучылішчы, а пасля паступіў на факультэт рускай мовы і літаратуры Белдзяржуніверсітэта. Пасля яго заканчэння некалькі гадоў працаваў у школах Браслаўскага раёна, выкладаў рускую мову і літаратуру, гісторыю і геаграфію. 

У 1966 годзе вярнуўся ў родны Шаркоўшчынскі раён, стаў працаваць у Германавіцкай сярэдняй школе, дзе і быў настаўнікам рускай мовы і літаратуры, а таксама гісторыі 29 гадоў, да самага выхаду на пенсію. Меў ганаровае званне заслужанага настаўніка БССР.

Пасля выхаду на пенсію з 1998 па 2007 гады працаваў навуковым супрацоўнікам Германавіцкага музея культуры і быту. 

Яшчэ ў Браслаўскім раёне настаўнік зацікавіўся краязнаўствам, а на малой радзіме прадоўжыў гэту справу. Збіраў матэрыялы па гісторыі свайго краю ў бібліятэках і архівах Мінска, Вільні, Рыгі, Віцебска, Глыбокага, Падольска. Сярод іншана плён ягонай працы адлюстраваны на старонках гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Шаркаўшчынскі раён».

Удзельнічаў у краязнаўчых канферэнцыях, чытаннях, круглых сталах, прысвечаных вывучэнню гістарычнага мінулага сваёй малой радзімы. Пісаў артыкулы для сродкаў масавай інфармацыі на краязнаўчую тэматыку, падтрымліваў перапіску з сябрамі-аднадумцамі з Беларусі і замежжа.

«Засталася памяць аб ім і стос лістоў, напісаных акуратным і разборлівым настаўніцкім почыркам», — напісаў пра яго Вячаслаў Бука.

Сярод іншага яшчэ ў савецкі час Кліменцій Кожан падтрымліваў адносіны з вядомай беларускай дзяячкай Зоськай Верас, якая жыла ў Вільні:

«Цягам амаль 10 гадоў я прыязджаў у Вільню ў час свайго летняга адпачынку і збіраў матэрыялы, гісторыі свайго раёна ў архівах і бібліятэках Вільні. Зоська Верас і яе зяць дапамагалі мне арыентавацца і ў самім горадзе, і ў бібліятэках, і ў архівах. Многія матэрыялы я знаходзіў у іх дома, бо яна вяла вялікую перапіску з рознымі беларускімі пісьменнікамі, паэтамі, мастакамі. Пра ўсіх яна імкнулася расказаць мне, пазнаёміць з імі. За гэта я ёй вельмі ўдзячны», — згадваў ён сам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках5

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным11

73‑гадовага афганца асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках2

«Схуднеў на 10 кілаграмаў». Суўладальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects распавёў пра чатыры месяцы ў СІЗА2

Заплацілі 8000 даляраў за пуцёўку — і атрымалі кашмар. Як беларусы з'ездзілі ў Турцыю ў пяцізоркавы гатэль10

Беларуская сям'я 10 гадоў не магла знайсці схаваную заначку. Грошы ўвесь гэты час ляжалі ў печы8

Трамп кардынальна памяняў колер валасоў ФОТАФАКТ13

У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом4

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць