Грамадства77

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы

Дзе і калі будзе прэзентаваны генплан сталіцы і куды накіроўваць прапановы?

Грамадскае абмеркаванне генеральнага плана Мінска пачнецца 13 жніўня ў адміністрацыі Маскоўскага раёна. Аб'ява пра гэта апублікаваная ў газеце «Мінскі кур'ер», пішуць «Мінск-Навіны».

Азнаёміцца з праектам генеральнага плана можна з 13 па 27 жніўня ўключна на сайце адміністрацыі Маскоўскага раёна, а таксама на сайтах усіх астатніх раённых адміністрацый горада ў раздзеле «Грамадскія абмеркаванні» і на сайце Мінскага гарвыканкама. Таксама экспазіцыя праекта з планшэтамі, тэкставымі матэрыяламі будзе размешчаная ў гэтыя ж даты ў холе 2-га паверха адміністрацыі Маскоўскага раёна (пр. Дзяржынскага, 10). Час працы экспазіцыі: панядзелак — чацвер: з 8:45 да 18:00 (абед — з 13:00 да 14:00); пятніца: з 8:45 да 16:45 (абед — з 13:00 да 14:00).

Электронная прэзентацыя новага генплана сталіцы будзе даступная з 15 па 27 жніўня ўключна на сайце адміністрацыі Маскоўскага раёна ў раздзеле «Грамадскія абмеркаванні». Ролік з прэзентацыяй можна будзе ўбачыць і на экспазіцыі.

Цяпер сталіца развіваецца паводле генплана, зацверджанага ў 2016 годзе.

Як пракаментавала начальніца ўпраўлення па архітэктуры і будаўніцтве адміністрацыі Маскоўскага раёна Вольга Верамей, у параўнанні з 2016 годам адбыліся змены ў працэдурах правядзення грамадскага абмеркавання. Цяпер паводле заканадаўства, калі межы праектавання аб'екта ахопліваюць тэрыторыі некалькіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак (раёнаў у горадзе), то арганізатарам грамадскага абмеркавання з'яўляецца выканкам, на тэрыторыі якога знаходзіцца большая па плошчы частка тэрыторыі аб'екта. Менавіта таму працэдура праходзіць у Маскоўскім раёне — як самым вялікім у сталіцы. Да таго ж менавіта ў гэтым раёне размешчаны Мінгарвыканкам, які з'яўляецца заказчыкам распрацаванага праекта генплана сталіцы. Начальніца ўпраўлення адзначыла, што праектныя матэрыялы новага генплана будуць прадстаўленыя ў электронным выглядзе ва ўсіх адміністрацыях горада, так што ў жыхароў ёсць магчымасць азнаёміцца з імі.

Пісьмовыя заўвагі і прапановы па праекце гараджанам варта накіроўваць з 13 па 27 жніўня поштай або ў электроннай форме арганізатару грамадскага абмеркавання — адміністрацыі Маскоўскага раёна (220036, г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 10, тэл. 360-81-20, электронны адрас [email protected]) з пазнакай «грамадскае абмеркаванне».

Заўвагі і прапановы, якія паступяць, будзе разглядаць архітэктурна-горадабудаўнічы савет пры галоўным архітэктары Мінска і камісія па грамадскім абмеркаванні адміністрацыі Маскоўскага раёна. Па выніках разгляду афармляецца і зацвярджаецца пратакол падвядзення вынікаў грамадскага абмеркавання.

Каментары7

  • .
    08.08.2025
    1. Спазніліся з генпланам ажно на 5 год: яны павінны аднаўляцца кожныя 10 год, у Мінску гэта быў 2020-ы. Тады ўвялі часовы мараторый на грамадзянскія абмеркаванні, які зацягнуўся.
    2. Нават зараз баяцца заўваг і грамадзянскай актыўнасці: абмеркаванне праводзяць летам, усяго 2 тыдні і матэрыялы пакуль не выклалі.
    3. Сюрпрызы там павінны быць, але пакуль невядома якія. Верагодна, яшчэ больш знішчэння прыватнай забудовы, больш жылля для карнікаў ("сацыяльнага"). Экалагічныя пытанні: ўжо наўрад ці, але паглядзім.
    4. У апошні час роля генпланаў у горадабудаўніцтве значна зменшылася: выканкамы маюць паўнамоцтвы адступаць ад іх, а прэзідэнт дазваляў адступленні указамі і раней. Шмат чаго зараз будуецца з парушэннем генплана 2016 г.
  • Жвір
    08.08.2025
    Я ўжо казаў. Трэба спыніць будаўніцтва ў Менску, акром сабвэю, і наземнай тр-й інфраструктуры. Пераразьмеркаваць выдаткі на ўпарадкаваньне двароў, маючагася жылфонду, сыстэмы гарадзкой падсьветкі, вода/газазабесьпячэньня, утылізацыі побытавых і прам. адкідаў, азеляненьня, вырашэньне пытаньняў забруджваньня паветра, бясьпекі гараджан, ды іншыя грамадзкія патрэбы.

    Акцэнтавацца на забудову малых гарадоў, як напрыклад Узда, Мар'іна горка, Докшыцы, Талачын, Лельчыцы, і т.д. І ня проста на забудову, а ўпрыгожваньне, каб спрыяла якасьці жыцьця, культуры, каб расхацелася пляваць на ходнікі, кідаць апалкі пад ногі ды мацюкацца.
  • .
    08.08.2025
    Метро для таго і будуюць, каб пасадзіць на наваколле лініі новыя звышшчыльныя раёны. Прыгадайце, як змянілася вул.Дзяржынскага пасля працягу першай лініі, як правялі трэцюю да Мінск-Міра. Зараз яе цягнуць у бок Зялёнага Луга для абслугоўвання Паўночнага Берага (некалькі ў баку) і перспектыўнага зносу і перабудовы Сяльгаспасёлка (непасрэдна вакол лініі па Багдановіча).

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць