Свет44

Паслы ЕС скліканыя на экстранную сустрэчу ў Бруселі пасля саміта Пуціна і Трампа

Паслы ЕС скліканыя на экстранную сустрэчу ў Бруселі пасля саміту Пуціна і Трампа. Яна прысвечаная сітуацыі ва Украіне. Раней лідары блоку абмеркавалі саміт з прэзідэнтам ЗША падчас тэлефоннай размовы, паведамляе «Настоящее время».

Фота: Jae C. Hong / AP

З Трампам размаўлялі кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен, прэзідэнты Польшчы, Фінляндыі, Францыі, канцлер Германіі. Яны далучыліся да размовы прэзідэнта ЗША і Украіны, паведамілі раней у ЕС.

На гэтым фоне Дональд Трамп распавёў пра вынікі перамоваў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth. Паводле яго слоў, падчас візіту Уладзіміра Зяленскага ў Вашынгтон у панядзелак можа быць узгоднена трохбаковая сустрэча Трампа, Зяленскага і Пуціна. На ёй можа абмяркоўвацца поўнае спыненне вайны ва Украіне.

«Усе пагадзіліся, што спыненне вайны лепш за перамір’і, якія часта не выконваюцца», — піша Трамп, маючы на ўвазе сваю размову з Зяленскім і лідэрамі ЕС і НАТА, што адбылася пасля саміту ЗША — Расія на Алясцы. Трамп назваў мінулую сустрэчу з Пуціным «вельмі добрай» і сказаў, што дамоўленасць Зяленскага з Пуціным можа «захаваць мільёны жыццяў».

Пра рэальныя дамоўленасці, дасягнутыя на Алясцы, па-ранейшаму нічога не вядома.

Каментары4

  • Ф
    16.08.2025
    Вынікі простыя: Пуцін спыняе вайну, а за гэта атрымлівае ад Трампа Украіну, Польшчу, Балтыю і Усходнюю Германію з Паўночнай Італіяй. Але калі Пуцін падмане Трампа, той азліцца і аддасць Пуціну і Заходнюю Германію, з Эльзасам і Латарынгіяй.
  • Проста нічога
    16.08.2025
    Бессэнсоўная тарабаршчына з пустое душы. Словы Трампа нічога ня вартыя.
  • Барадзед
    16.08.2025
    Посмотрите на него. И это президент США. Похоже, он не знает, что делать.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць