Грамадства44

У Мінску завяршылі рэканструкцыю школы 1936 года ВІДЭА

Будынак мае гісторыка-архітэктурную каштоўнасць, таму працы вяліся пры навуковым суправаджэнні, расказаў «Мінскбуд».

Школа №4 у Мінску

Будынак школы №4, які спраектаваў архітэктар Герасім Якушка, знаходзіцца на вуліцы Чырвонаармейскай, 11 у Мінску. Установа працуе з 1936 года.

Галоўны корпус пабудаваны ў стылі канструктывізму з элементамі класіцызму.

Падчас вайны школу цалкам разбурылі. У пасляваенныя гады будынак аднаўлялі. У 1979 годзе да галоўнага корпусу дадалі яшчэ будынак з шасці паверхаў, а навучальную праграму зрабілі з музыкальным ухілам.

Цяпер будынку вярнулі яго першапачатковы выгляд. На фасадзе аднавілі аўтэнтычныя архітэктурныя элементы: карнізы, порцікі, капітэлі калон і пілястры.

Таксама ў школе — мармуровыя лесвіцы, утульныя фае і рэкрэацыі, музычная гасцёўня, свой медыяцэнтр, два балкона ў абрамленні калон, на ніжнім узроўні — спартыўная і актавая залы.

Школа да рамонту. Фота: «Мінскбуд»
Школа пасля рамонту. Фота: «Мінскбуд»
Школа пасля рамонту. Фота: «Мінскбуд»

Каментары4

  • Ёсік
    25.08.2025
    Якія падыходы розныя. Савецкае мінулае аблізваюць, а гістарычныя будынкі ў Заслаўі пазносілі, дубы рэжуць, гісторыю не савецка-ваенную зьнішчаюць.
  • Алёшка
    25.08.2025
    у гэтай школе вучыліся дзеці слугаў народу. 1936 год, мармуровыя сходы, цэнтр горада. А мой бацька у весцы пасля вайны бегаў босы у школу за 5 кіломатраў, як мільёны іншых дзяцей
  • даведка
    26.08.2025
    Моя мать зимой добиралась в школу сквозь сугробы выше человеческого роста.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць