Свет3030

Наўроцкі ўнясе ў сейм Польшчы законапраект, які сур'ёзна ўскладніць атрыманне грамадзянства. Гэтая ідэя раней заглухла

Прэзідэнт Польшчы збіраецца зноў прапанаваць законапраект, які можа закрануць многіх беларусаў.

Караль Наўроцкі. Фота: Jakub Porzycki / NurPhoto via Getty Images

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі заявіў, што збіраецца ўнесці ў сейм законапраект, які сур'ёзна ўскладняе атрыманне польскага грамадзянства.

Наўроцкі хоча, каб грамадзянства давалі замежнікам, якія жывуць у Польшчы па пастаянным дазволе на жыхарства 10 гадоў, а не 3 гады, як зараз.

«Польскае грамадзянства — гэта не проста вялікі гонар. Чалавек, які атрымлівае польскае грамадзянства, таксама ўплывае на будучыню нашай нацыянальнай супольнасці не толькі на гады, але і на дзесяцігоддзі, а магчыма, і на пакаленні», — цытуе Наўроцкага TVN.

Ён нагадаў, што дазвол на грамадзянства — прэрагатыва прэзідэнта.

«Таму я лічу, што тэрмін прадастаўлення грамадзянства павінен быць павялічаны з трох да дзесяці гадоў, і такая прапанова будзе ўключана ў законапраект», — дадаў Наўроцкі.

Нагадаем, роўна з такой жа ідэяй у маі выступілі дэпутаты ад апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць», якая на прэзідэнцкіх выбарах падтрымлівала якраз Наўроцкага. Але тая ідэя ў сейме, дзе ў «ПіС» няма большасці, захлынулася. Эксперты ў каментарыях да законапраекта пісалі, што ён будзе мець негатыўны эфект. А ўрад рэкамендаваў яго не разглядаць.

«Наша Ніва» распавядала аб праблемах таго кароткага законапраекта. Сама прапанова падаўжэння тэрміну знаходжання на пастаянным дазволе на жыхарства з 3 гадоў да 10 зыходзіць з няправільнай думкі, што зараз 3 гадоў для грамадзянства дастаткова.

На самай справе, па агульным правіле, да пастаяннага дазволу на жыхарства замежніку трэба пражыць у Польшчы 5 гадоў па часовым. То бок звычайны шлях да грамадзянства без ільгот па польскаму паходжанню, статусу ўцекача або шлюбу з польскім грамадзянінам, складае мінімум 8 гадоў, а не 3 гады, як сцвярджалі дэпутаты ад «ПіС» і зараз кажа Наўроцкі. Атрымліваецца, калі законапраект прымуць, стандартны шлях да польскага грамадзянства можа складаць 15 гадоў замест 8, як цяпер.

У чым канкрэтна заключаецца ідэя прэзідэнта Польшчы, можна будзе даведацца толькі пасля публікацыі яго законапраекта. Але дакумент не зможа прайсці без падтрымкі кіруючай ліберальнай кааліцыі. Таму лёс законапраекта залежыць ад пазіцыі ўрада Дональда Туска. Ён на фоне антымігранцкіх настрояў у Польшчы таксама заяўляў, што збіраецца ўзмацніць патрабаванні для атрымання грамадзянства. Але сваіх умоў пакуль не называў.

У любым выпадку новы законапраект можа ўскладніць жыццё многім беларусам, якія пераехалі ў Польшчу, у тым ліку ратуючыся ад палітычнага пераследу. Асабліва ўлічваючы праблемы з заменай беларускага пашпарта.

Каментары30

  • Спыніць бандэраўшчыну (нягайна)
    25.08.2025
    Ультраправы камуніст наўроцкі пачаў паказваць свой сапраўдны твар, праглядаюцца жоўценькія зубкі пацукоў кдб
  • Nu i
    25.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Гг
    25.08.2025
    Оказывается риторика ненависти с "нелегальных" мигрантов очень быстро доходит до просто мигрантов. Прямо шок, этого точно никто и никак не мог предвидеть.

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць