Эканоміка22

Украінская разведка: Беларусь не хоча пакрываць расійскі паліўны дэфіцыт

У Расіі цяпер адзначаецца паліўны крызіс: з-за вываду ўкраінскімі дронамі са строю некаторых НПЗ не хапае бензіну, з-за чаго ў некаторых рэгіёнах уводзяць талонную сістэму. Аптовыя цэны з пачатку жніўня падняліся на 8 % і нават забарона экспарту паліва не дапамагла стабілізаваць сітуацыю.

Мазырскі НПЗ. Фота ілюстрацыйнае

Беларусь, якая магла б часткова пакрыць дэфіцыт, не спяшаецца нарошчваць пастаўкі, паведамляе Служба знешняй разведкі Украіны. Па-першае, яе НПЗ маюць абмежаваныя магутнасці: у год вырабляецца каля 3—4 мільёнаў тон бензіну, з якіх палова ідзе на ўнутраныя патрэбы, а Расія толькі за месяц спажывае каля 3 мільёнаў тон.

Па-другое, эканамічна Мінску выгадней прадаваць паліва на іншыя рынкі — у Кітай, Індыю ці Афрыку, дзе цэны значна вышэйшыя ($1 300 — 1 900 за тону), у той час як у Расіі прапануюць менш за $1000. У выніку нават падчас крызісу ў 2024 годзе Беларусь паставіла ў Расію ўсяго 3 тысячы тон бензіну, што складае толькі 0,1 % яе месячнай патрэбы.

На гэты момант сутыкнуліся з недахопам бензіну як мінімум тры рэгіёны Расіі і анексаваны Крым: па талонах пачалі прадаваць паліва на АЗС Крыма і Забайкалля, у Прымор'і да заправак сталі выстройвацца шматгадзінныя чэргі, а на Курыльскіх астравах продаж бензіну ў панядзелак прыпынілі зусім.

Каментары2

  • Янка
    26.08.2025
    Беларускія НПЗ ніколі не былі канкурэнтаздольнымі без ільготных коштаў на сыравіну. Таму спробы перавесці іх на сыравіну па сусветных коштах кшталту нарвежскай нафты заўсёды хутка скончваліся. Тое ж самае тычыцца спробаў паставак паліва на расейскі рынак па тамтэйшых рынкавых коштах, да якіх дадаецца вычварны механізм паліўнага дэмпферу, праз які раздробныя кошты на паліва ў Расеі ніжэйшыя за аптовыя. Іншая справа - пастаўкі для патрэбаў расейскай арміі, дзе кантракты і кошты фіксаваныя.
  • по четвёртое
    26.08.2025
    По четвёртое - остановлена река нефти по трубе "Дружбы", что заставляет тягать железкой нефть, а железка развалена оптимизацией (повальными сокращением) и дойкой минтрансом и дойкой на хотелки лукашенко.
    Приходится всю, свою нефть бросать на переработку для анутренних нужд.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць