Грамадства22

Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне

Былая палітзняволеная Антаніна Канавалава, якая ў 2020 годзе была даверанай асобай кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, расказала ў эфіры тэлеканала «Белсат» пра тое, як сілавікі ў калоніі прымушалі яе падпісаць прашэнне пра памілаванне. А таксама адказала на цяперашнія спробы яе дыскрэдытацыі з боку сілавікоў.

Былая палітзняволеная Антаніна Канавалава. Вільня, Літва. 7 красавіка 2025 года. Фота: Белсат
Былая палітзняволеная Антаніна Канавалава ў Вільні. 7 красавіка 2025 года. Фота: «Белсат»

Антаніна Канавалава адзначыла, што па сваім памілаванні «выйсці наогул не павінна была». Яна раказала, што на прашэнне на імя Аляксандра Лукашэнкі ёй прыйшла адмова. Але затым летам 2024 года да яе ў калонію прыехалі супрацоўнікі КДБ, пракуратуры і ГУБАЗіКа і прымусілі пад дыктоўку пісаць новае прашэнне.

«Супрацоўнік КДБ мне дыктаваў пра тое, што я, Канавалава Антаніна Сяргееўна, абавязваюся не парушаць закон Рэспублікі Беларусь, прашу памілавання ў прэзідэнта. І ў канцы ён мне кажа, што вам трэба дапісаць фразу, што вы лічыце, што Святлана Ціханоўская лічыць людзей ці народ, я ўжо дакладна не памятаю, мясам», — сказала былая палітзняволеная.

Замест таго каб пісаць прадыктаванае, Канавалава выйшла, думаючы, што яе ўжо не вызваляць. Так і адбылося: у жніўні 2024 года, як першапачаткова меркавалася, яна на волю не выйшла. Але ў кастрычніку ёй зноў прапанавалі напісаць прашэнне:

«Не было ніякіх сілавых метадаў, нічога мне не білі, але было сказана, што вы ведаеце, што за гэтым рушыць услед, калі вы не падпішаце».

Гэтым разам, аднак, ад яе ўжо не патрабавалі пісаць нічога супраць Ціханоўскай, толькі просьбу аб памілаванні — «літаральна, напэўна, тры-чатыры сказы». Пасля гэтага яе вызвалілі.

Неўзабаве пасля свайго выхаду з калоніі Канавалава прызналася, што падчас знаходжання ў калоніі была прымушаная напісаць пагадненне аб супрацы з адміністрацыяй. Цяпер прапагандысцкія рэсурсы спрабуюць яе дыскрэдытаваць, публікуючы звязаныя з ёю дакументы пра гэта.

Канавалава мяркуе, што атакі на яе з боку сілавікоў, якіх яна называе карнікамі, будуць працягвацца яшчэ доўга. Але, з яе слоў, «калі ў іх там падгарае, значыць, я іду правільнай дарогай». Былая палітзняволеная падкрэсліла, што ёй хаваць больш няма чаго.

Канавалава паведаміла, што збіраецца прайсці дэтэктар хлусні, каб зняпраўдзіць усе іншыя абвінавачванні ў свой адрас, даказаць людзям, што на сённяшні дзень ніякіх сувязяў з сілавікамі яна не падтрымлівае.

«І мець ніколі не буду. І яны гэта выдатна ведаюць. Таму яны такім чынам спрабуюць мяне дыскрэдытаваць», — сказала яна.

Давераная асоба Святланы Ціханоўскай Антаніна Канавалава была затрыманая 6 верасня 2020 года. Ёй прысудзілі пяць з паловай гадоў калоніі за «масавыя беспарадкі». Пасля быў арыштаваны і яе муж Сяргей Ярашэвіч. Дзеці Антаніны засталіся з бабуляй. Антаніна Канавалава выйшла па памілаванні 10 снежня 2024 года, пасля чаго з'ехала за мяжу.

Каментары2

  • ДИН
    25.08.2025
    Оказывается, если ты от Тихановской, тебе можно всё)
    Дудкин, учись!
  • Віталь
    26.08.2025
    Так тыя даносы, што зараз публікуюць - не яе?
    Я не асуджаю, проста цікава

Цяпер чытаюць

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ58

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Палаца спорту ў Мінску працуе кінатэатр пад адкрытым небам1

На трасе пад Смалявічамі быў заўважаны вельмі выхаваны лось ВІДЭА1

Электроніка без батарэек? Навукоўцы зрабілі крок да прылад, якія будуць атрымліваць энергію з паветра1

Нічыя Нідэрландаў, перамога Кот д'Івуара і буйная перамога Швецыі1

«Караблі ўсяго свету, запускайце свае рухавікі. Няхай нафта цячэ!». Трамп заявіў, што ЗША і Іран заключылі ўгоду12

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры31

Швейцарыя выступіла супраць абмежавання колькасці насельніцтва6

Зборная Германіі разграміла Кюрасаа7

Эпатажны спявак Oliver Tree і яшчэ пяць чалавек загінулі ў Бразіліі пасля сутыкнення верталётаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ58

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць