Вайна1313

«Сярод расіян назіраецца стома». Летняе наступленне расійскай арміі ва Украіне правалілася

Чацвёртае лета вайны не прынесла поспехаў расійскай арміі. Большасць мэтаў, якія Масква ставіла на кампанію з красавіка па жнівень 2025 года, засталіся нерэалізаванымі, лічыць ваенны аглядальнік «Більд» Юліян Ропке.

Расійская самаходная рэактыўная ўстаноўка залпавага агню вядзе агонь ва Украіне. Фота: Міністэрства абароны Расіі праз AP

У Данецкай вобласці расійскія войскі безвынікова спрабавалі ўзяць Пакроўск. Нягледзячы на прарыў у цэнтр горада ў жніўні, праз тры тыдні ўсе расійскія падраздзяленні былі знішчаныя або трапілі ў палон.

На паўночным напрамку планы Уладзіміра Пуціна па стварэнні «пояса бяспекі» ў Чарнігаўскай, Сумскай і Харкаўскай абласцях таксама сарваліся: пад кантролем Расіі апынулася менш за 70 кіламетраў тэрыторыі ўздоўж мяжы.

На поўдні, у Херсонскай і Запарожскай абласцях, фронт застаўся стабільным, і Крэмль вымушаны быў фактычна адмовіцца ад планаў наступлення.

Пры гэтым Украіна ўзмацніла ўдары беспілотнікамі па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах — да 1200 кіламетраў углыб тэрыторыі РФ. Паводле звестак экспертаў, з пачатку года Украіна вывела з ладу 17% магутнасцяў расійскіх НПЗ, што выклікала рост цэн і дэфіцыт паліва ўнутры краіны.

Усяго за лета Расія захапіла толькі 1800 квадратных кіламетраў — каля 0,3% украінскай тэрыторыі. 

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што гатовы да абмеркавання перамір’я, але не капітуляцыі, як таго патрабуе Масква.

«Перш за ўсё, рэарганізацыя ўкраінскай арміі наводзіць парадак у шэрагах. Сярод расіян жа, наадварот, назіраецца пэўная стома. Тым не менш зімой, калі зямля прамерзне, а лісце ападзе з дрэў, што знізіць абарону ад беспілотнікаў, расіяне могуць паспрабаваць зноў перайсці ў наступленне», — адзначыў у размове з «Більд» ваенны эксперт Густаў Грэсель.

Каментары13

  • Жвір
    26.08.2025
    Калі б трампавікі не перакрылі пастачаньне зброі Ўкраіне цягам 2024- га, дык лінія фронту не пасунулася б на захад. А быў бы шчэ дазвол ужываць далёкабойную зброю па тэрыторыі агрэсара, аэрадромах ды аб'ектах впк, дык цалкам імаверна, што ўжо былі б вызвалены Запарожская ды Херсонская вобласьці, і да перамоваў Крэмль паставіўся б сур'ёзна...
  • Юлиан
    26.08.2025
    Предыдущая статья того же Рёпке - русские все прорвали, всем кранты! У него все статьи такие - мы победили - нет вы победили. Прильните к источникам.
  • Вэрхал
    26.08.2025
    in der klasse sind alle da!,

    апынуцца сов. очутиться, оказаться // Беларуска-расейскі (Крапіва)

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты13

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

Што есці, каб скура даўжэй была маладой1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты13

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць