Эканоміка

Што падаражэла і патаннела ў Беларусі ў ліпені

У ліпені 2025 года ў Беларусі інфляцыя працягвала паскарацца. Гадавы рост індэкса спажывецкіх цэн склаў 7,4% (у чэрвені быў 7,3 %). Калі параўноўваць са снежнем 2024 года, рост ІСЦ дасягнуў 5,6 %, а ў параўнанні з чэрвенем гэтага года — 0,2 %, паведаміла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Фота ілюстрацыйнае

Беларуская інфляцыя, праўда, застаецца ніжэйшай, чым у іншых краінах ЕАЭС: у Расіі яна дасягнула 8,94 %, у Казахстане — 11,8 %, у Кыргызстане — 8,8 %. У Арменіі, наадварот, паказчык значна ніжэйшы — 3,4 %.

Базавая інфляцыя ў гадавым выражэнні склала 7,6 % (плюс 0,2 працэнтныя пункты да чэрвеня). Рост рэгуляваных тарыфаў — 5,9 %, цэн на садавіну і гародніну — 11,8 % (пры гэтым тэмпы замарудзіліся).

На паскарэнне інфляцыі найбольш паўплывалі тарыфы на паслугі — іх уклад вырас да 1,92 %. Уклад харчовых тавараў крыху зменшыўся (да 4,39 %), як і нехарчовых (да 1,10 %).

Падаражэлі ў ліпені наступныя пазіцыі:

  • Малочная і мясная прадукцыя (+0,3 % і +1 % адпаведна) — асабліва пастэрызаванае і ультрапастэрызаванае малако, смятана, кефір, свініна, пельмені, курыца.
  • Кандытарскія вырабы (+1,5 %) — печыва, торты, халва, мармелад, шакаладныя цукеркі, вафлі.
  • Яблыкі (+8,4 %), кава (+3,6 %), рыба і рыбапрадукты (+0,51 %) праз падаражанне імпарту.

У той жа час патаннела агародніна, у сярэднім на 5,3 %. Найбольш знізіліся цэны на белакачанную капусту (—32,7 %), агуркі (—26,5 %), памідоры (—16,3 %), бульбу (—5 %).

Значна ў ліпені падняліся тарыфы на паштовыя паслугі (перасылка простых лістоў для насельніцтва падаражэла на 22,9 %).

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць