29-гадовая Вікторыя Чарнавусава і 6-гадовы Леў Чорненькі знайшліся. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска вызначылі месцазнаходжанне жанчыны і сына. З імі ўсё ў парадку, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Раней паведамлялася, што яны 23 жніўня выйшлі з дому на прагулку і не вярнуліся.
Міліцыя падрабязнасцяў пра знаходжанне не прывяла.
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары