Здароўе

Колькі каштуюць у Беларусі самыя папулярныя пластычныя аперацыі

Выдаліць тлушч танней, чым павялічыць грудзі.

Паводле справаздачы ISAPS, самыя папулярныя пластычныя аперацыі ва ўсім свеце ў жанчын — ліпасакцыя (выдаленне тлушчу) і мамапластыка (аперацыя на грудзях), у мужчын — блефарапластыка (падцяжка павекаў) і ліпасакцыя. Таксама ў агульным топе апынуліся рынапластыка і абдамінапластыка (аперацыі на носе і жываце адпаведна).

У Беларусі назіраюцца падобныя тэндэнцыі. Да пералічаных працэдур спецыялісты таксама дадаюць атапластыку (карэкцыю вушных ракавін).

Myfinby прыводзіць арыенціровачныя цэны на пластыку ў Беларусі:

1. Блефарапластыка: 2 400 — 3 600 BYN.

2. Мамапластыка: 6 000 — 18 000 BYN.

3. Ліпасакцыя: 1 600 BYN.

4. Рынапластыка: 5 500 BYN.

5. Атапластыка: 1 800 BYN.

Эстэтычныя хірургія ў Беларусі платная, але ёсць і бясплатная пластыка.

«У большасці людзей пластычная хірургія асацыюецца толькі з эстэтыкай: падцяжка твару, павелічэнне грудзей, ліпасакцыя і гэтак далей. Але яна можа быць і рэканструктыўнай, накіраванай на аднаўленне функцый пасля траўмаў і анкалагічных аперацый. З яе дапамогай можна выправіць дэфекты мяккіх тканак, костак, частак цела і г.д. Ёсць і экстраная хірургія, якая працуе з наступствамі траўматычных ампутацый пальцаў, кісцяў, канечнасцяў.

Рэканструктыўная хірургія — як экстраная, так і планавая — для беларусаў бясплатная. Да такіх аперацыях адносіцца і рэканструкцыя грудзей пасля лячэння анкалогіі», — пракаментаваў Myfinby Дзмітрый Ладуцька, загадчык аддзялення мікрасасудзістай і рэканструктыўнай хірургіі МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

«За тры тыдні зарабіла чатыры звычайныя заробкі». Беларуска з'ездзіла ў Расію папрацаваць няняй8

Білецкі пацвердзіў украінскі наступ пад Ліманам і расказаў некалькі дэталяў1

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць