Свет44

Трамп заявіў пра размову з Пуціным найбліжэйшым часам і пра «добры дыялог» з ім

Прэзідэнт ЗША пасля размовы па тэлефоне ў чацвер з Уладзімірам Зяленскім плануе ў найбліжэйшы час размову з Уладзімірам Пуціным. Пра гэта Трамп заявіў падчас вячэры з кіраўнікамі найбуйнейшых сусветных ІТ-кампаній у Белым доме, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

У Трампа спыталі, ці плануе ён «пасля тэлефоннага званка да прэзідэнта Украіны Зяленскага» ў найбліжэйшы час пагаварыць з Пуціным?

«Так, планую. Мы вядзем вельмі добры дыялог. Я ўрэгуляваў сем войнаў. Тую, якая, на маю думку, павінна была быць адной з самых лёгкіх… Вы ведаеце гэтае адчуванне, калі думаеш, што нешта будзе прасцей. Аказваецца, што гэта крыху складаней. Але тая, якая, на маю думку, павінна была быць лягчэйшай, з-за маіх адносінаў з Пуціным, з Украінай і ўсё такое…

Я думаў, што гэта будзе катастрофа (ў адносінах — рэд.) паміж Расіяй і Украінай, дзе на гэтым тыдні загінулі 7014 чалавек. У большасці выпадкаў гэта салдаты, некалькі (мірных — рэд.) з Кіева, адносна няшмат, але ў асноўным салдаты. І яны гінуць у такіх маштабах, якіх мы не бачылі з часоў Другой сусветнай вайны», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Ён дадаў, што вайна Расіі супраць Украіну аказалася самай складанай.

«Вы ведаеце, я ўрэгуляваў тры вайны. Адна цягнулася 31 год. Шмат людзей загінула, 10 мільёнаў чалавек. Іншая цягнулася 34 гады, а яшчэ адна — 37 гадоў. Яны працягваліся, і людзі казалі, што іх немагчыма вырашыць, а я іх вырашыў. Гэтае заданне (вайна РФ супраць Украіны — рэд.) аказалася больш складаным, але мы яго вырашым. Мы ўсё ўрэгулюем», — упэўнены Дональд Трамп.

Каментары4

  • Дыфтонґер
    05.09.2025
    Як жа ты зайіеў са сваёю "добрай размовай".
  • Спадар
    05.09.2025
    Ай,ды якая розніца,плявузгае "пятнічны" трамп -- у панядзелак ўсе наадварот..;)))Ідыет насамрэч!
  • работает на путина
    05.09.2025
    Трамп ищет виноватого в том, что он не может заставить путина пойти на перемирие и начать реальные переговоры о мире.
    Он, не может заставить себя сказать ПРАВДУ, которая есть в том, что путин не соглашается на перемирие, а под миром понимает полную капитуляцию Украины на своих условиях !

Цяпер чытаюць

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?2

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомельскай вобласці арыштавалі гной1

Мінпрыроды хоча, каб раённыя чыноўнікі не забаранялі купацца ў вадаёмах без тлумачэння

На беразе Мінскага мора зносяць Riviera Country Club5

Пасля расійскіх удараў ва Украіне амаль не засталося лакаматываў5

Новы фільм Тома Круза «Дыгер» праваліўся ў пракаце7

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ40

Пяць метраў асманскай вязі. У Варшаве паказалі ўнікальны мірны трактат, за які сваім жыццём заплаціў найвялікшы вайскавод ВКЛ Ян Караль Хадкевіч10

МЗКЦ паставіць расійскай абароннай кампаніі шасі для ракетных комплексаў5

Абвешчаныя першыя нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?2

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць