Свет1717

Трамп: У мяне няма заявы для Пуціна, ён ведае маю пазіцыю

Падчас прыёму ў Белым доме прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зрабіў некалькі заяў па пытанні вайны ва Украіне і палітыкі ў дачыненні да Расіі.

Караль Наўроцкі і Дональд Трамп. Скрыншот з відэа

«У мяне няма заявы для Пуціна, ён ведае маю пазіцыю. Ён павінен прыняць рашэнне. Калі я буду незадаволены гэтым рашэннем, вы ўбачыце, што адбудзецца», — заявіў Трамп.

Ён паабяцаў правесці размову з Пуціным на працягу некалькіх дзён і пасля вызначыцца з наступнай палітыкай.

Польскі рэпарцёр спытаў у Трампа, чаму ён шмат разоў выказваў расчараванне Пуціным, але не рабіў ніякіх дзеянняў.

«Адкуль вы ведаеце, што ніякіх дзеянняў не было? Вы б сказалі, што ўвядзенне другасных санкцый супраць Індыі, найбуйнейшага пакупніка за межамі Кітая, — гэта ніякіх дзеянняў не было? Гэта каштуе Расіі сотні мільярдаў даляраў. І я яшчэ не завяршыў ні другую, ні трэцюю фазы.

Але калі вы кажаце, што ніякіх дзеянняў не было, я думаю, вам варта знайсці сабе новую працу. Таму што, калі вы памятаеце, два тыдні таму я гэта зрабіў. Я сказаў, што калі Індыя купіць, Індыя будзе мець вялікія праблемы. І гэта менавіта тое, што адбылося. Так што не расказвайце мне пра гэта», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Трамп адзначыў, што ягоныя адносіны з Пуціным, старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і паўночнакарэйскім лідарам Кім Чэн Ынам вельмі добрыя, але заявіў, што праз пару тыдняў высветліцца, наколькі гэта так. 

Пракаментаваў ён і кітайскі вайсковы парад у Пекіне, на якім прысутнічалі сярод іншых таксама Пуцін і Лукашэнка:

«Я думаю, што гэта было вельмі і вельмі ўражліва, але я разумеў, чаму яны гэта рабілі: яны спадзяваліся, што я за імі назіраю, і я за імі назіраў», — сказаў Дональд Трамп.

Каментары17

  • Мінак
    03.09.2025
    Галоўнае паўтарыць у сто першы раз, што пры табе гэтая вайна не пачалася бы. Пустабрэх.
  • Жэка
    03.09.2025
    Не, канешне, нам хочацца пасцябацца: "што ты языком малоціш, давай лупі тамагаўкамі па Маскве". Але ж санкцыі супраць Індыі уведзеныя, і гэта сур'ёзная справа. Так што тут ён мае рацыю.
  • Жвір
    03.09.2025
    Жэка, дзе вынік ? Індыя спыніла закупацца нафтай ў РФ ? Не, яна працягвае гэта рабіць. Сур'ёзныя справы, калі яны сапраўды сур'ёзныя, даюць сур'ёзныя вынікі, а не пшыкі.

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць