Грамадства22

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ

Пакуль адны адкладаюць перамены, спасылаючыся на ўзрост, іншыя — робяць. Мінчанка Вольга Уласава ў 49 гадоў стала студэнткай завочнага аддзялення БДПУ ім. М. Танка. Чаму яна вырашылася на паступленне, як справілася з іспытамі, што аказалася самым складаным, піша «Мінск-Навіны».

Гісторыя пачалася са змен на працы. Мінчанка працавала нянечкай у дзіцячым садку, пакуль кіраўніцтва не прапанавала ёй перайсці на пасаду выхавацеля. Прапанова прывабная, але для гэтага патрэбная перападрыхтоўка. Без дыплома ніяк.

— Я пачала шукаць варыянты, глядзець, дзе гэта можна зрабіць. Альбо каледж, альбо ўніверсітэт. І я падумала: раз ужо ісці вучыцца, то няхай гэта будзе вышэйшая адукацыя», — кажа Вольга.

Жаданне вучыцца не ўзнікла на пустым месцы. Адукацыя і творчасць заўсёды былі важнай часткай жыцця жанчыны. Школу яна скончыла са срэбным медалём і добра малявала, таму паступіла ў тэхналагічны тэхнікум. Там асвоіла спецыяльнасць мастака-мадэльера верхняга жаночага адзення, а пазней атрымала другую прафесію — тэхнолаг швейнай вытворчасці.

— Акрамя гэтага, у мяне была свая справа па аздабленні кватэр і корпуснай мэблі, а пазней я скончыла іканапісную школу і пасля пісала іконы, — падзялілася яна.

Паралельна ўдала складаліся і асабістыя абставіны. У Вольгі пяцёра дзяцей. Дзве старэйшыя дачкі ўжо паступілі ва ўніверсітэты.

— Мы ў мінулыя гады разам усё праходзілі, і мне гэта падабалася. Я таксама вучылася. І ў нейкі момант зразумела: хачу гэтак жа», — распавяла яна.

Сама сабе рэпетытар

На ўсё пра ўсё ў Вольгі было каля паўгода. Няшмат, асабліва калі ўлічыць, што паралельна яна вучылася ў аўташколе і працягвала працаваць.

— Купіла дапаможнікі, пачала рыхтавацца. Потым слухала лекцыі на ютуб-канале, пакуль гатавала, прыбіралася і займалася справамі. «Нехта глядзіць серыялы», а я глядзела відэа для падрыхтоўкі да ЦТ па біялогіі.

Гісторыю Беларусі вучыла таксама: відэа, канспекты, кнігі. А рускую мову вырашыла праверыць на першым жа РТ і аказалася ў плюсе. Балы былі добрыя, таму падрыхтоўка заняла мала часу: за тыдзень да іспыту жанчына толькі паўтарыла некаторыя правілы.

Вынікі ўступнай кампаніі сталі доказам таго, што ўсё не дарма. Руская мова — 65 балаў, гісторыя Беларусі — 66, біялогія — 67. Школьны атэстат ацанілі ў максімальныя 10 балаў.

— Уся сям'я падтрымлівала, асабліва дзеці, — падзялілася Вольга. — Па выніку паступіла на бюджэт на завочнае аддзяленне па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя».

Пакуль што бліжэйшая мэта — паспяхова вучыцца. Але ў будучыні Вольга задумваецца пра другую вышэйшую адукацыю — у галіне псіхалогіі.

Каментары2

  • Сорам ((
    09.09.2025
    Здаўшы іспыты фактычна на тройкі - стала так званай студэнткай так званага ўнівера ((
  • Цікава
    09.09.2025
    А зарас можна ў любым узросце паступаць?… у ссср здэцца да 30 гадоў а пасьля па спец дазволу з міністэрстаа…

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў3

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю16

Святлана Ціханоўская паедзе на Давоскі форум15

Памёр кінааператар Анатоль Забалоцкі

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі43

Колькі каўбасы выходзіць з тоны курыцы і куды дзяюць курыныя косткі?4

У Гомелі ствараюць галерэю снегавых скульптур пад адкрытым небам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў3

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць