Літаратура

Літаратурныя вундэркінды

Новы нумар «ПрайдзіСвета» прысвячаецца тым, хто праславіўся ў маладосці. Арцюр Рэмбо, Джым Морысан, Лаўкрафт, польскае паэтычнае «пакаленне калумбаў»…

Выйшаў чацверты нумар інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». Ён прысвечаны літаратуры маладосці — творам, напісаным паэтамі, празаікамі, драматургамі, якія рана кінулі пісаць (як Арцюр Рэмбо) ці рана пайшлі з жыцця (як заснавальнік гурту The Doors Джым Морысан, а таксама юнацкім творам аўтараў, жыццё якіх не было абмежаванае адным юнацтвам, такім як містык і пачынальнік жанру жахалак у сучаснай масавай культуры Лаўкрафт.

Цэнтральнае месца ў новым нумары часопісу займае творчасць польскіх паэтаў з так званага «пакалення калумбаў» — Кшыштафа Каміля Бачыньскіага, Тадэвуша Бароўскага, Анджэя Тшэбіньскага. Ім уласцівы катастрафізм светаадчування. Пакаленне калумбаў вядомае таксама як пакаленне «часу віхураў» альбо «здзейсненага апакаліпсісу». Назва паходзіць ад назвы кнігі Рамана Братнага «Калумбы. Год 20-ты».

— Гэта пакаленне польскіх паэтаў, чыя маладосць і юнацтва прыпалі на вайну, — распавядае рэдактарка «Прайдзісвету» Кацярына Маціеўская. — Частка з іх не перажыла вайны; у вершах яны ператраўліваюць, асэнсоўваюць гэтую навалу. Але разам з тым яны прыносяць свежае мысленне, аднаўляюць, мадыфікуюць паэтыку польскай літаратуры.

Калі параўноўваць з беларускай паэзіяй, то польскаму «пакаленню калумбаў» больш-менш адпавядае пакаленне старэйшых за іх Жылкі, Дубоўкі, Маракова і Таўбіна, якія прышчаплялі беларускай літаратуры мадэрнісцкую паэтыку, стваралі наватарскі формы і чыталі не толькі беларускіх класікаў. Але ж амаль ніхто з іх і да вайны не дажыў: многіх пастралялі ў 30-х гадах, астатніх пасадзілі ці выслалі.

У чацвертым нумары «Прайдзісвета» таксама ёсць матэрыялы, прысвечаныя памерламу нядаўна Дж. Д. Сэлінджэру (1919-2010), аўтару неўміручага «Лаўца ў жыце» («Над безданню ў жыце»), гэтай энцыклапедыі падлеткаўскага светапрымання, а таксама абеларушаная паэма «Мцыры» вечна маладога класіка расійскай паэзіі Міхаіла Лермантава (у перакладзе Макара Краўцова).

Прэзентацыя чацвертага нумару інтэрнэт-часопіса «ПрайдзіСвет» адбудзецца 29 красавіка ў 19.00 у «КнігарніЎгалерэі» (Незалежнасці, 37А). На ёй выступяць перакладчыкі новага нумару і сябры рэдакцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску больш не будзе камерцыйнага долевага будаўніцтва3

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць