Свет1919

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы

12 верасня Генеральная Асамблея ААН прыняла «Нью-ёркскую дэкларацыю» аб урэгуляванні на Блізкім Усходзе. Дакумент прадугледжвае стварэнне побач з Ізраілем незалежнай палесцінскай дзяржавы.

За дэкларацыю прагаласавалі 142 краіны, у тым ліку дэлегацыя ад Беларусі.

Супраць выказаліся ўсяго 10 дзяржаў: Аргенціна, Венгрыя, ЗША, Ізраіль, Науру, Палау, Папуа—Новая Гвінея, Парагвай, Тонга, Федэратыўныя Штаты Мікранэзіі. 

12 краін устрымаліся — гэта Албанія, Гватэмала, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Камерун, Малдова, Паўднёвы Судан, Паўночная Македонія, Самоа, Фіджы, Чэхія, Эквадор і Эфіопія.

Ініцыятыва стала вынікам міжнароднай канферэнцыі ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку ў ліпені, арганізаванай па прапанове Францыі і Саудаўскай Аравіі. Праца канферэнцыі працягнецца напрыканцы верасня.

Па словах пасла Францыі Жэрома Банафона, прыняты дакумент прапануе «адзіны план дзеянняў» па рэалізацыі рашэння аб дзвюх дзяржавах. У ім прадугледжана спыненне агню ў Газе, вызваленне закладнікаў, стварэнне жыццяздольнай суверэннай палестынскай дзяржавы. Таксама дэкларацыя патрабуе раззбраення ХАМАС і адхілення яго ад кіравання ў Газе, заклікае да нармалізацыі адносінаў паміж Ізраілем і арабскімі краінамі, а таксама да міжнародных гарантый бяспекі.

У сваю чаргу, пасол Ізраіля ў ААН Дані Данон раскрытыкаваў дакумент, назваўшы яго «аднабаковым». Паводле яго, дэкларацыя «стане ў гісторыі не крокам да міру, а чарговым пустым жэстам, які падрывае аўтарытэт Асамблеі». Ён заявіў, што галоўным бенефіцыярам гэтага рашэння стане ХАМАС, які можа прадставіць яго як вынік сваіх дзеянняў 7 кастрычніка 2023 года.

Каментары19

  • Простой рецепт своей державы:
    13.09.2025
    Режь, насилуй, убивай и в ООН заявку подавай!
  • Абсурд
    14.09.2025
    Гляджу на Талібан у Афганістане і на АльКаіду ў Сірыі і ня веру. ААН стварае яшчэ адну дзяржаву як дом тэрарыстам.
  • Мх
    14.09.2025
    Прызнанне Палестыны - не гледзячы на енкі Ізраіля пра сваю "гістарычную памяць" імгненна зніме вялікую крыніцу напруджання ў рэгіёне, таксама будзе спрыяць таму, што ў Еўропу будзе ехаць меньш мігрантаў з рэгіёна. Арабскі Ўсход канчаткова "рызыкуе" стаць стабільным і квітнеючым рэгіёнам, а не хранічнай крыніцай бежанцаў і нестабільнасці. Таму Еўропа (Бельгія, Францыя, Германія, Польшча) нарэшце зрабілі правільны геапалітычны выбар, не слухаючы казкі Ізраіля.

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура16

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура16

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць