Міністэрства аховы здароўя прагназуе сёлета раньнюю эпідэмію грыпу. Паводле дактароў, сырое надвор'е спрыяе росту колькасьці захворваньняў на рэсьпіраторныя інфэкцыі, якія могуць прымаць эпідэмілягічны характар.
Паводле апошніх зьвестак, пакуль у Беларусі зафіксаваны невялікі скачок захворваньняў. Але ён вышэйшы, чым у мінулым верасьні.
Па папярэдніх прагнозах, эпідэмія грыпу ў краіне можа быць абвешчана датэрмінова, ужо ў лістападзе-сьнежні. Усё залежыць ад таго, наколькі хутка вірус грыпу распаўсюдзіцца сярод насельніцтва. Калі гэта адбудзецца да халадоў, то пры канцы году Беларусь перажыве эпідэмію грыпу ў другі раз.
0
0
0
0
0
0