Грамадства44

31‑гадовага сілавіка з Берасцейшчыны абвінавачваюць у падпольнай працы ў Крыме па заданні «Байпола»

Генрыха Агеева ФСБ затрымала ў лютым 2024 года. У верасні 2024 года яго перадалі лукашэнкаўскім спецслужбам. Праваабаронцам стала вядома пра Агеева толькі цяпер. «Вясна» са слоў былога сукамерніка Генрыха расказвае, што вядома.

Генрых Агееў

Генрыху Агееву ў сярэдзіне верасня споўніўся 31 год. Свой дзень нараджэння, верагодна, ён сустрэў у СІЗА КДБ. Паводле даных на старонцы Генрыха на Linkedin, у 2016 годзе ён скончыў Вайсковую акадэмію Беларусі. Пасля гэтага чатыры гады працаваў ва ўнутраных войсках Беларусі, а ў жніўні 2020 года звольніўся.

Былы вязень, імя якога не называецца ў мэтах бяспекі, быў у адной камеры з Генрыхам восенню 2024 года. Паводле яго слоў, затрыманне адбылося ў лютым 2024 года на Крымскім мосце, калі мужчына ўжо вяртаўся ў Беларусь.

Як расказваў сам Агееў, ён з'яўляецца фігурантам «справы Bypol». Яго абвінавачваюць у тым, што ён ездзіў у Крым па заданні прадстаўніка ініцыятывы Аляксандра Азарава. Дакладныя мэты паездак невядомыя.

З лютага па верасень 2024 года Агеева ўтрымлівалі ў СІЗА Сімферопаля.

«На зваротным шляху на крымскім мосце яго затрымалі, вельмі моцна збілі. Сядзеў у Сімферопалі на спецыяльным паверсе ад ФСБ у СІЗА, дзе няма ніякіх правіл. Там сядзелі таксама замежнікі ды палонныя ўкраінцы.

У Крыме на гэтым паверсе ўсе сядзяць без следчых дзеянняў, у сваім адзенні, без перадач і лістоў гадамі. Дзевяць месяцаў, што ён там правёў, нікуды не залічыліся, яго нібыта там не было. Родныя думалі, што памёр. Пашанцавала, што экстрадавалі ў Беларусь, бо пагражалі забіць.

Два разы праходзіў паліграф. У крымскім СІЗА, расказваў, усіх водзяць на «электрафарэз», «тапік» — 110 вольт пастаяннага току і выбіваюць паказанні. Яго гэтым толькі палохалі.

Пасля таго, як першы раз не прайшоў паліграфа, яго вывезлі ў нейкую катавальню з мяшком на галаве і прывязанага да крэсла, збівалі. Пагражалі, што парэжуць на кавалкі. Там ён чуў, што было шмат металічных інструментаў», — расказвае былы сукамернік Генрыха.

У верасні Генрыха Агеева экстрадавалі ў Беларусь, пры гэтым не аддалі ніякіх дакументаў, таму час у СІЗА ФСБ не будзе залічаны ў тэрмін прысуду. На радзіму беларуса везлі суткі з мяшком на галаве, расказвае былы сукамернік. За ўвесь шлях яму ні разу не далі схадзіць у прыбіральню.

Мужчыну абвінавачваюць адразу паводле некалькіх артыкулаў, у тым ліку «здрада дзяржаве» (арт. 356 КК) і «ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі» (арт. 290‑5 КК) за сувязь з арганізацыяй Bypol, што ў Беларусі прызнаная «тэрарыстычнай».

Восенню 2024 года Агееў павінен быў азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, таму, імаверна, над ім ужо пачаўся або прайшоў суд.

«Псіхалагічна ён вельмі моцны, вельмі ідэйны, фенаменальная памяць, фізічна таксама ад'еўся ўжо, адчувае сябе добра», — расказвае пра Генрыха былы сукамернік па стане на восень 2024 года.

Каментары4

  • Lunny
    30.09.2025
    Такiя як ён і дабраахвотнікі ратуюць гонар нацыі.
  • звздц!
    01.10.2025
    надо вытягивать
  • Пракоп
    01.10.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі14

Асабістая доктарка Лукашэнкі стала ўладальніцай сеткі аптэк11

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць