Грамадства11

Ціханоўская абмеркавала з мэрам Варшавы будучыню беларускіх пляцовак

Падчас візіту ў Польшчу для ўдзелу ў Варшаўскім форуме па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім і абмеркавала з ім некаторыя пытанні беларуска-польскай супрацы. 

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

На сустрэчы бакі абмеркавалі:

  • будучыню беларускіх пляцовак у польскай сталіцы;
  • магчымасці правядзення польска-беларускіх спартыўных і культурніцкіх ініцыятыў;
  • ініцыятывы ў межах Пакта Свабодных гарадоў, які аб’ядноўвае Варшаву, Будапешт, Браціславу і Прагу.

Ціханоўская падзякавала польскаму палітыку за падтрымку беларускіх арганізацў і ініцыятыў, у тым ліку за працу шэлтараў для рэпрэсаваных і былых палітвязняў.

Акрамя таго, беларуская дэмакратычная лідарка адзначыла, што ў найбліжэйшы час можа ўзнікнуць неабходнасць прыняць у Польшчы яшчэ больш людзей, і заклікала аказаць усебаковую падтрымку.

Каментары1

  • пестня
    30.09.2025
    В Польше для этого существует 1.5 % налог. Несколько площадок для сбора донатов.
    Помощь политзаключенным в первую очередь, а на культуру и танцы собирайте с диаспоры.

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць