Свет55

Краіны ЕС не здолелі дамовіцца пра выкарыстанне замарожаных рэзерваў Расіі для дапамогі Украіне

Некаторыя краіны Еўрасаюза хацелі б да канца года ўзгадніць выкарыстанне замарожаных расійскіх рэзерваў для фінансавай падтрымкі Украіны. Аднак Бельгія, якая на сустрэчы лідараў ЕС у сераду выставіла ўмовы аб падзеле рызык у межах прапанаванага Еўракамісіяй плану, перашкодзіла прыняццю агульнага рашэння. У выніку ЕС не змог узгадніць агульны падыход, таму Еўракамісія, хутчэй за ўсё, не паспее падаць афіцыйную прапанову ў запланаваныя тры тыдні, піша Financial Times са спасылкай на трох інфармаваных чыноўнікаў.

Прэм'ер-міністр Бельгіі Барт дэ Вевер. Фота: Florian Gaertner/Photothek via Getty Images

Паводле плана Еўракамісіі, прапануецца выкарыстоўваць каля 140 мільярдаў еўра без юрыдычнай канфіскацыі расійскіх сродкаў.

Бельгійскі прэм’ер Барт дэ Вевер назваў гэты план «вялікай авантурай», бо ён патрабуе абавязковага падзелу рызык паміж краінамі ЕС, а таксама надання працяглых гарантый на выпадак праблем. Францыя і Люксембург таксама звяртаюць увагу на юрыдычныя пытанні: нельга проста забраць сродкі, якія належаць іншай дзяржаве.

Паводле прапанаванага механізму, калі Расія не выплаціць рэпарацыі, Украіна не павінна будзе аддаваць гэты крэдыт. У выпадку неабходнасці вяртання сродкаў у справу ўступаюць гарантыі краін ЕС, якія будуць дадзеныя дэпазіторыю Euroclear, дзе зараз знаходзяцца расійскія рэзервы.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон таксама выказаўся супраць канфіскацыі замарожаных актываў, падкрэсліўшы неабходнасць павагі да міжнароднага права. План Еўракамісіі прапануе замяніць сродкі на расійскім рахунку гарантыямі краін ЕС, тэхнічна не прадугледжваючы канфіскацыю.

Еўракамісія і краіны ЕС дамовіліся працягнуць працу над пытаннем, аднак узгадненне агульнага механізму па выпуску аблігацый можа быць заблакаванае Венгрыяй і Славакіяй.

Каментары5

  • Лол
    02.10.2025
    Напэўна ім Трамп перашкаджае
  • азы бизнеса
    02.10.2025
    очень интересно ??!!!, а не интересно узнать, что если вы поручили свои деньги и согласно договору вам согласильсь их сохранять и приумножать, то у уважающих людей это есть достойность, порядочность и доверие.
    Вот по этой причине, ни в одно финансовое учреждение вашей страны, не разместят свои средства уважаемые люди, конечно кроме сепекулянтов и бандитов.
  • X-ray
    02.10.2025
    Росийские деньги это евробонды. Чтобы их передать украине бонды надо продать. Это вызовет коллапс евро на финансовых биржах. Вы как дзети малые. Передавать можно проценты по этим деньгам.

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся28

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Анджэй Пачобут вярнуўся з Беларусі ў Польшчу9

«Пакой маньяка»: Анатоль Васэрман паказаў свой кабінет з калекцыяй эратычных календароў і порна36

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка23

Разам з Коўлам у Мінск прыехаў амерыканскі чыноўнік, які замяніў Крыса Сміта1

Памочнік прэзідэнта Расіі Патрушаў: Варшава знікне за два-тры дні24

«За тры тыдні зарабіла чатыры звычайныя заробкі». Беларуска з'ездзіла ў Расію папрацаваць няняй8

Білецкі пацвердзіў украінскі наступ пад Ліманам і расказаў некалькі дэталяў1

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся28

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць