Здароўе

Якія прышчэпкі патрэбны дарослым, і з якой перыядычнасцю іх ставіць

Якая вакцынацыя патрэбна дарослым, апроч штогадовай прышчэпкі ад грыпу, як часта абнаўляць абарону ад слупняку і чаму варта не ігнараваць адзёр, ВПЧ ці шаленства.

Прышчэпкі — гэта не толькі для дзяцей. У Беларусі існуе афіцыйны каляндар вакцынацыі і для людзей, старэйшых за 18 гадоў, куды ўваходзяць і сезонныя, і рэгулярныя, і спецыфічныя прышчэпкі, у залежнасці ад абставін. «Мінск-Навіны» паразмаўлялі з Валянцінай Тухта, намесніцай галоўнага ўрача 19‑й цэнтральнай раённай паліклінікі пра вакцыны ад розных хвароб, што і як трэба рабіць. 

Штогадовая імунізацыя

Ад грыпу — адна з самых запатрабаваных і эфектыўных вакцын. Робіцца штогод у восеньскі перыяд. Медыцынскія брыгады працуюць не толькі ў паліклініках, але і на прадпрыемствах.

Ад каранавірусу — па актуальных рэкамендацыях Міністэрства аховы здароўя. Рэкамендуецца перыядычна рабіць рэвакцынацыю.

Раз на 10 гадоў

Слупняк і дыфтэрыя — адна вакцына адразу ад двух захворванняў. Абнаўляць неабходна раз на 10 гадоў.

«Хвароба можа прывесці да сур'ёзных ускладненняў, уключна з лятальнымі выпадкамі. Бачыла выпадкі дыфтэрыйнага міякардыту і артрыту», — кажа Валянціна Тухта.

Па эпідсітуацыі і стане імунітэту

Адзёр — да 31 года, калі няма дакладных звестак пра вакцынацыю або імунітэт недастатковы супраць гэтай хваробы. Адзёр можа выклікаць цяжкія наступствы, асабліва ў дарослым узросце.

Шаленства — калі вас укусіла, падрапала ці нават «дзюбнула» жывёла, нават свая хатняя.

Клешчавы энцэфаліт — актуальна для тых, хто працуе ў лесе або праводзіць шмат часу на прыродзе. Некаторым групам — бясплатна.

Жоўтая ліхаманка — неабходна для падарожжаў у пэўныя краіны. Вакцынацыя праводзіцца ў спецыялізаваных пунктах.

ВПЧ (вірус папіломы чалавека) — з 2026 года бясплатна для дзяўчат, дарослым — толькі на платнай аснове.

Пнеўмакок — платна, асабліва рэкамендуецца пажылым людзям і асобам з аслабленым імунітэтам.

«Калі ёсць магчымасць абараніцца — варта ёй скарыстацца», — падкрэслівае Валянціна Тухта.

Каментары

Цяпер чытаюць

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка падзякаваў Сікорскаму за сустрэчу з Рыжанковым у Нью-Ёрку11

Беларуска праектавала метро ў Мінску, а зараз адказвае за станцыі ў Нью-Ёрку4

Былому гендырэктару Гродзенскага мясакамбіната далі сем гадоў калоніі3

Сурагатная маці з Брэстчыны расказала, чаму наважылася на такі шлях і як усё адбываецца1

Першае судна з беларускім каліем прыбудзе ў ЗША ў кастрычніку27

Судаленка: Мяне і адвакатам д’ябла называлі, і адвакатам «дармаедаў». Праз усё гэта прайшоў, ні пра што не шкадую2

Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу палітвязням7

Настаўніцу з-пад Петрыкава асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

У «Мінск-Свеце» здаецца ў арэнду кватэра з ваннай пасярод пакоя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць