Грамадства44

Беларуска дапамагала мігрантам легалізавацца ва Украіне праз шлюб. У выніку страціла ДНЖ сама

Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны на падставе інфармацыі Службы бяспекі Украіны скасавала дазвол на сталае жыхарства ў краіне грамадзянцы Беларусі, якая выходзіла замуж за іншаземцаў з краін «міграцыйнай рызыкі» і такім чынам дапамагала ім легалізавацца, даведалася «Радыё Свабода».

Фота ілюстрацыйнае

Як стала вядома «Радыё Свабода» з крыніц у праваахоўных органах Украіны, беларуску прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Украіны. Яна прайшла ўсе этапы судовага абскарджання рашэння міграцыйнай службы, але суд апошняй інстанцыі прызнаў законнымі ўсе пастановы, ухваленыя судом першай інстанцыі. Цяпер яна павінна выехаць з Украіны, хоць тэрмін дзеяння яе беларускага пашпарта скончыўся ў 2023 годзе.

Беларуска ў 2018 годзе, згодна з заканадаўствам, звярнулася па дазвол на іміграцыю, бо была ў шлюбе з грамадзянінам Украіны больш за два гады. У 2019 годзе яна такі дазвол атрымала, а на яго падставе ў 2020 годзе — і пасведчанне на пастаяннае жыхарства ва Украіне.

Згодна з інфармацыяй Дзяржаўнага рэестра актаў грамадзянскага стану, у жніўні 2020 года яна выйшла замуж за грамадзяніна Нігерыі, які на падставе гэтага шлюбу таксама атрымаў дазвол на іміграцыю і на пастаяннае жыхарства ва Украіне. У студзені 2021 года — за грамадзяніна Узбекістана, у маі 2021 года — яшчэ за аднаго грамадзяніна Нігерыі, а ў студзені 2022 года — таксама за нігерыйца.

Усе шлюбы доўжыліся 5—6 месяцаў і разрываліся пасля таго, як сужэнцы беларускі атрымлівалі сталую легалізацыю ва Украіне. Тры яе былыя сужэнцы пасля атрымання неабходных дакументаў выехалі з Украіны, а адзін дагэтуль застаецца на ўкраінскай тэрыторыі.

У адным з судовых рашэнняў у справе беларускі адзначалася, што міграцыйная служба пазбавіла яе права пастаянна жыць ва Украіне на падставе «аператыўнай інфармацыі», паводле якой яна «датычная да арганізацыі і функцыянавання канала нелегальнай іміграцыі выхадцаў з краін так званай «міграцыйнай рызыкі» і іх далейшай легалізацыі на фіктыўных падставах на тэрыторыі Украіны».

Суддзі прыйшлі да высновы, што грамадзянка Беларусі выходзіла замуж за іншаземцаў «без намеру стварыць сям’ю, а выключна для іх легалізацыі на тэрыторыі Украіны».

Каментары4

  • ?!
    15.10.2025
    Злы добраахвотнік, причем тут "расея"? Если не в Беларусь, то в Нигерию к трем нигерийским мужьям
  • евросоюз
    15.10.2025
    вряд ли иностранцы хотели жить в бедной воюющей стране. Все кроме одного уехали, и явно в Евросоюз под видом "украинских беженцев"
  • Андрусь
    15.10.2025
    евросоюз, на момант апошняга эпізоду ва Украіне аніякай небяспекі не было, ніякіх "украінскіх уцекачоў" у ЕС не ехала, ездзілі толькі працоўныя мігранты. Ды і Украіна значна багацейшая за Нігерыю ды Узбекістан - ВУП на душу насельніцтва ва Украіне ўдва большы, чым ва Узбекістане і ў чатыры разы большы, чым у Нігерыі. І ў Кіеве жыло вельмі шмат смуглявых хлопцаў і жанчынаў з Цэнтральнай Азіі ды зусім цёмнаскурых афрыканцаў. Натуральна, з пачаткам паўнамаштабнай агрэсіі расіі, многія эвакуяваліся ў краіны Еўропы ці вярнуліся дадому.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?14

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры2

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?14

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць