Грамадства66

Дырэктарку даследчай кампаніі Mia Research амаль два гады ўтрымліваюць за кратамі за сацыялагічнае даследаванне

У снежні 2023 года ў Беларусі затрымалі дырэктарку і сузаснавальніцу даследчай кампаніі Mia Research Ірыну Буйневіч. Увесь гэты час яе трымаюць пад вартай, але праваабаронцам пра гэта стала вядома толькі цяпер, піша «Вясна».

Па стане на жнівень 2025 года Ірына знаходзілася ў СІЗА-1 і над ёй ужо некалькі месяцаў адбываўся суд. Але невядома, ці ўжо быў вынесены прысуд. 

Ірына Буйневіч — дырэктарка і сузаснавальніца даследчай кампаніі Mia Research. Яна мае дзве вышэйшыя адукацыі: першая спецыяльнасць — сацыялогія, а другая — бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт.

Буйневіч затрымалі ў снежні 2023 года. Прыкладна ў той жа час быў затрыманы і Яўген Краснянскі, якога нядаўна асудзілі да сямі з паловай гадоў зняволення за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі.

Раней Следчы камітэт паведамляў пра затрыманне разам з Краснянскім яшчэ дзвюх мінчанак 37 і 43 гадоў. Верагодна, гаворка ішла ў тым ліку пра Ірыну Буйневіч.

Як сцвярджала ведамства, жанчыны нібыта праводзілі сацыялагічнае даследаванне пра наяўнасць пераваг сярод грамадзян у развіцці краіны з дапамогай інтэграцыі з краінамі Еўрапейскага Саюза. Каб прыйсці да пажаданага выніку, жанчыны нібыта апытвалі прадстаўнікоў фокус-групы, якія маюць «загадзя негатыўнае стаўленне да наяўнай у дзяржаве палітычнай сістэмы і канстытуцыйнага ладу». 

Супраць фігурантаў справы былі выстаўленыя абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і арт. 243‑3 КК (ухіленне ад выплаты страхавых унёскаў, што прывяло да нанясення шкоды ў асабліва буйным памеры).

Па інфармацыі праваабаронцаў, у жніўні гэтага года жанчына яшчэ знаходзілася ў СІЗА-1 і па яе справе прайшло шмат судовых пасяджэнняў. Невядома, ці ўжо вынеслі прысуд.

Таксама «Вясне» вядома, што крымінальная справа была заведзеная за сацыялагічнае даследаванне, якое праводзіла кампанія, у якой Ірына працавала да заснавання Mia Research. Вядома, што сведкай па справе праходзіла калега Ірыны.

Жанчына ў зняволенні трымаецца добра, вывучае кітайскую мову.

Каментары6

  • нет проблем
    14.10.2025
    Нет проблем, заменим пакистанцами, туркменами, русскими....
    Чем меньше отсанется на свободе беларусов с высшим образованием, тем - лучше !
    Тем более, что беларусы, при трампе, хорошо торгуются на мировом, невольничьем рынке, который называется "реалполитик США".
    Вон, США, за то, что им отдадут беларусов с высшим образованием из тюрем лукашенко, согласны разблокировать порты Прибалтики и успокоить Польшу.
  • цыкада
    14.10.2025
    Когда страна становится пленницей страха и репрессий, а слова правды считаются изменой - это не государство, а тёмная клетка для собственного народа. Ваши «законы» - не защита, а оковы. Пока вы прикрываетесь псевдозаконностью и подтасовками, реальная Беларусь живёт в тени, где каждый голос правды - это акт мужества и надежда на завтра. История не забудет тех, кто загнал собственный народ в молчание. Свобода неумолимо придёт, а правда всегда сильнее страха.
  • Барадзед
    14.10.2025
    Страна героев. Их бросают в тюрьмы, а они все появляются и появляются. Стреляй - на мое место придут другие!

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін2

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА7

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»18

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»26

Valve прэзентавала новую гульнявую кансоль. Ці зможа яна канкураваць з Xbox і PlayStation?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін2

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць