Здарэнні1111

У Мінску п’яныя хуліганы сапсавалі рытуал прыёму ў піянеры

Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Ленінскага РУУС Мінска заведзена справа па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага Кодэкса (злоснае хуліганства) у дачыненні да трох жыхароў сталіцы.

Днямі маладыя людзі сапсавалі рытуал прыёму ў піянеры ў сталічным мікрараёне Лошыца ля помніка Невядомаму салдату на вуліцы Сыракомлі. Хлопцы з’явіліся п’янымі ў зюзю, паводзілі сябе нахабна і задзірліва.

Яны прыцягвалі да сябе ўвагу нецэнзурнай лексікай і жэстамі на адрас тых, хто сабраўся, адзін з іх нават пачаў спраўляць пільніцу проста на вачах у дзяцей.

Педагогі, што былі побач, спрабавалі заклікаць да сумлення хуліганаў, але тое ў іх цалкам адсутнічала. У адказ ляцела 35‑павярховая лаянка і пагрозы.

П’яных хуліганаў затрымаў нарад міліцыі. Пасля таго як крыху супакоіліся і працверазелі маладыя людзі 22‑23‑х гадоў так і не змаглі выразна растлумачыць матывы сваіх учынкаў.

Паўтаралі толькі, што былі моцна п’яныя і шчыра раскайваюцца ў зробленым.

Каментары11

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь задзейнічала авіяцыю для збіцця дронаў, якія залятаюць у Віцебскую вобласць 3

Сяргея Стрыбульскага з «Белага легіёна» асудзілі на тры з паловай гады і далі вялікі штраф

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць