Ежа88

Беларусы знаходзяць велізарныя ядомыя грыбы. Але зразаць іх, аказваецца, нельга

Грыбы і праўда могуць вырастаць гіганцкіх памераў: максімальная вага можа дасягаць 25 кг. 

На мінулым тыдні ўвагу ўсіх аматараў ціхага палявання захапіў вялізны 10‑кілаграмовы грыб, знойдзены ў полі паблізу Бабруйска.

Такія ж гіганты былі заўважаныя чытачом Onliner у Брэсцкай вобласці. Грыбы адносяцца да сямейства шампіньёнавых, яны ядомыя, але ёсць нюанс, пра які важна памятаць.

Правільна гэты від называецца кальвацыя гіганцкая (Calvatia gigantea). Грыбы і праўда могуць вырастаць гіганцкіх памераў: максімальная вага можа дасягаць 25 кг.

— Грыб ядомы, пакуль мякаць унутры белая. Калі хоць трохі пачала зелянець, нават лёгкім адценнем, то ўжо ўсё, есці нельга, — распавяла Onliner навуковец у галіне мікалогіі Ганна Антонавіч.

— Але адзначу, што гэты грыб з'яўляецца чырванакніжным, мае трэцюю катэгорыю аховы. За збор чырванакніжнага віду можа пагражаць штраф (ад 20 да 30 базавых). Гаворка менавіта пра збор, проста фатаграфаваць грыб, не збіраючы яго, нікім не забаронена.

Каментары8

  • Жвір
    17.10.2025
    Ватаграфаваць таксама трэба забараніць, каб нікога не спакушаць. Бо, калі фатограф яго не забярэ, дык у таго, хто ўбачыць фота, гэта можа стварыць спакусу рызыкнуць, ды й забраць 25 кг. адразу, адным махам. Гэта ж само сабою зразумела, як раз-два-тры.
  • feafania
    17.10.2025
    Ну вось, я не памылілася, чырвонакніжны галавач. Гэта было пазначана ў маёй яшчэ савецкай кніжцы, па якой я вывучала грыбы Беларусі.
  • feafania
    17.10.2025
    Дарэчы, для "шампіньёна" у Беларусі таксама ёсьць свой беларускі назоў. У маім сяле ў Брэсцкай вобласьці іх зьбіралі і цяпер зьбіраюць масава і называюць пячуркамі. Шампіньёнамі (ці шпіёнамі) іх называюць толькі ў раёнах, дзе іх традыцыйна не зьбіралі і імпартавалі назоў з расейскай мовы, якая ў сваю чаргу імпартавала яго з французскай.

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»3

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам

Пацярпелай у Тайландзе беларусцы зрабілі пераліванне крыві

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі25

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць