Эканоміка11

Яблыкі па 7 рублёў, дурніцы — па 100. Якія цяпер цэны на Камароўскім рынку?

Пакупнікі здзіўляюцца, напрыклад, грыбным дэлікатэсам — вялікім капялюшыкам ад грыбоў-дажджавікоў, якія прапануюць набыць па 5 рублёў за штуку. Цэны на рынку паглядзелі журналісты Smartpress.

Грыбныя капялюшы. Фота: Smartpress

Агулам грыбоў на рынку няшмат і ў асноўным іх прадаюць на падыходзе да Камароўцы — вось такімі купкамі, паштучна, або маленькімі вядзерцамі. Каштуюць яны па 5‑7 рублёў.

Фота: Smartpress

Кабачкі і баклажаны прадаюць па 2‑3 рублі за кілаграм, салодкія перцы і таматы — ад 1,99 за кілаграм, слівы — па 2,9.

Перцы прапануюць па 7 рублёў, таматы і слівы — па 6 рублёў за кілаграм.

Фота: Smartpress

Так і не ўпалі цэны на яблыкі. Чырвоныя, жоўтыя, зялёныя — з Беларусі ці Малдовы — яблыкі каштуюць па 5‑7 рублёў за кілаграм. Грушы — па 8‑10 рублёў.

Фота: Smartpress

Восеньскі настрой на Камароўцы падтрымліваюць журавіны, за якія просяць па 10‑12 рублёў, і вінаград — па 4‑10 рублёў.

Фота: Smartpress

А вось аматары дурніц, маліны і трускаўкі ўжо злёгку прыпазніліся. За першыя просяць аж да 100 рублёў. За трускаўку — па 20‑25 рублёў, маліну — па 18‑25 рублёў. Адзін плод перуанскага манга каштуе 35 рублёў.

Каментары1

  • ..
    19.10.2025
    У нас в обычном продовольственном магазине яблоки по 4 руб, 5 копеек, беларусские, сочные и очень вкусные. Минск.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне45

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт36

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць