Грамадства55

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў

У Мінску пачалося грамадскае абмеркаванне дэталёвага плана развіцця Чыжоўкі. Праект прадугледжвае кардынальныя змены ў раёне да 2035 года: з'явяцца новая паліклініка, шматпавярховыя паркінгі замест плоскасных стаянак, а таксама будзе рэалізаваны праект транспартнай развязкі.

Ідзе грамадскае абмеркаванне праекта развіцця тэрыторыі жылога раёна Чыжоўка. У асноўным ён прадугледжвае будаўніцтва сацыяльных аб'ектаў і падзелены на два этапы рэалізацыі: першы — да 2030 года, другі — да 2035-га. Якія змены прапануюцца, піша «Мінск-Навіны».

Падрыхтавана новая версія дэталёвага плана, які ахоплівае тэрыторыю ў межах вул. Чыжэўскіх — ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны — вул. Галадзеда — вул. Ташкенцкай — вул. Убарэвіча — МКАД. У праекце ўдакладняюцца межы ўчасткаў і іх прызначэнне, а таксама прапануюцца варыянты забудовы. У асноўным гаворка ідзе пра ўзвядзенне сацыяльных аб'ектаў, неабходных жыхарам раёна. Многія з пералічаных ніжэй аб'ектаў — гэта планы і прапановы, якія могуць і не рэалізавацца.

Чыжоўка-1

Тут плануецца стварыць грамадскі аб'ект — гасцініцу па адрасе: вул. Краснаслабодская, 5. З праекта не ясна, будзе гэта рэканструкцыя існуючага будынка пад новыя функцыі ці новае будаўніцтва.

Чыжоўка-2

На месцы аўтастаянкі паміж МКАД і вул. Убарэвіча прапануецца ўзвесці некалькі аб'ектаў камунальна-абслугоўваючага прызначэння з грамадскімі функцыямі. Яшчэ адна падобная пляцоўка — паміж жылым домам на Ташкенцкай, 6/2, і будынкам сэрвіснага прызначэння на вул. Галадзеда, 49. Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра шматузроўневыя паркоўкі з дадатковымі памяшканнямі, дзе могуць размяшчацца гандлёвыя і сэрвісныя прадпрыемствы. Плоскасныя стаянкі ўздоўж кальцавой у праекце не захоўваюцца. Аднак для будаўніцтва паркінгаў са спадарожнымі сэрвісамі патрабуюцца інвестары, і калі яны не знойдуцца, усё можа застацца без змен.

Чыжоўка-3

Тут, як і ў Чыжоўцы-4, мяркуецца ўзвядзенне шматкватэрнага жылля. Некаторыя дамы запланаваны даўно, але з'явіўся і новы ўчастак для забудовы — у межах вул. Убарэвіча — Клецкай — Капыльскай — Капыльскага тупіка, дзе цяпер размяшчаюцца каля дзесяці прыватных сядзіб. У будучыні тут прапануецца стварыць шматкватэрнае жыллё. Таксама ўздоўж МКАД плоскасныя стаянкі заменяць шматузроўневымі паркінгамі са спадарожнымі функцыямі.

Чыжоўка-4

У гэтым мікрараёне на месцы сядзіб у межах вул. Капыльскай — Клецкай — Убарэвіча былі запланаваны тры шматпавярховікі. Акрамя гэтага, у Чыжоўцы-4 павінны з'явіцца новыя сацыяльныя аб'екты: стаматалагічная паліклініка побач са шматузроўневым паркінгам на Убарэвіча, 86/1, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр паміж вуліцамі Нясвіжскай і 2‑й Кальцавой, а таксама аб'ект грамадскага прызначэння ўздоўж вул. Галадзеда (каля дома 5/4 і будынка № 5Б). Як і ў іншых раёнах, стаянкі ўздоўж МКАД могуць замяніць шматузроўневымі паркінгамі.

Чыжоўка-6

Тут плануецца будаўніцтва ветэрынарнай клінікі з гасцініцай для жывёл. Яна можа размясціцца ў праездзе Убарэвіча, недалёка ад касцёла. Таксама ў суседняй зялёнай зоне маюць намер абсталяваць невялікую спартыўную пляцоўку агульнага карыстання. Аўтастаянкі ўздоўж кальцавой дарогі і гаражны масіў унутры мікрараёна прапануецца замяніць шматпавярховымі паркінгамі — вядома, калі для такіх змен знойдзецца інвестар.

Чыжоўка-6а

Гэта адзін з самых маладых мікрараёнаў, таму тут плануюць дадаць некалькі сацыяльных аб'ектаў. Напрыклад, на свабодным участку паміж домам № 32 на вул. Карзюкі і гіпермаркетам хочуць пабудаваць паліклініку на 690 наведванняў у змену. На дваровай тэрыторыі паміж жылымі дамамі магчыма размяшчэнне дзіцячага цэнтра — па праекце не ўдакладняецца, але хутчэй за ўсё, гэта дзіцячая музычная школа або падобная ўстанова. Таксама побач з развязкай на скрыжаванні вул. Турава і Карзюкі знайшлі месца для спартыўнага комплексу.

Дарогі і транспарт

Праект прадугледжвае ўзвядзенне транспартнай развязкі з праходжаннем вуліцы Ташкенцкай пад МКАД. Падобную інфраструктуру гарадскія ўлады ўжо разглядалі раней. Цяпер яна вяртаецца ў планы горадабудаўнікоў, бо здольная значна палепшыць транспартную даступнасць раёна.

Акрамя таго, у дэталёвым плане прадугледжана пашырэнне праезнай часткі вул. Галадзеда. Пры яе рэканструкцыі разваротнае кальцо тралейбусаў «Чыжоўка-1» будзе перанесена на перспектыўнае кальцо на скрыжаванні вул. Галадзеда і Убарэвіча. Разваротнае кальцо ДС «Чыжоўка-6» будзе ліквідавана, а тралейбусныя маршруты працягнуць да жылога раёна Лошыца.

Грамадскае абмеркаванне праекта працягнецца па 10 лістапада. З 29 кастрычніка на сайце адміністрацыі Заводскага раёна чакаецца яго відэапрэзентацыя.

Каментары5

  • Жвір
    29.10.2025
    А што там заапарк, не загнуўся яшчэ ? І ці жывыя яшчэ "Нашы традыцыі" ?
  • Ёсік
    29.10.2025
    У Мінску больш не будуем, ідзіце ў гарады-спадарожнікі, неяк трэс галавой дырэктар саўгаса. Гадоў 12 мінула, будуюць толькі свае.
  • .
    29.10.2025
    Такія праекты распрацоўваюць для будаўніцтва новага жылля і/або аб'ектаў, якія патрэбныя "інвестарам" (у даным выпадку, ветклініка?).
    Астатняе: паркінгі, паліклінікі, ФАЦ малююць для фармальнага забеспячэння новага насельніцтва "па нормах". І тую паліклініку мясцовыя могуць чакаць дзесяцігоддзямі (як у Ваенным Гарадку), а паркінгі ўвогуле могуць застацца толькі "на паперы" (што і дзяржпрэса ўжо прызнала ў гэтым артыкуле).

    Самі чыноўнікі выдатна разумеюць усю ўмоўнасць гэтага працэсу планавання. Але ў прэсу ідзе тое, што ідзе.
    Сумна, што "свабодная" прэса, за выключэннем перыяду найбольш гучных гарадскіх скандалаў 2010-х, проста паўтарае за афіцыёзам такія навіны, з усімі перакосамі ў акцэнтах і абяцаннях.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын26

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын26

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць