Свет55

У ЗША ў аварыю трапіў грузавік з лабараторнымі малпамі. Частка жывёл разбеглася

У амерыканскім штаце Місісіпі адбылася надзвычайная падзея — на аўтамагістралі трапіў ў аварыю грузавік, які перавозіў лабараторных малпаў. Паводле афіцыйных паведамленняў, гэта былі макакі-рэзусы — від малпаў, якіх часта выкарыстоўваюць у навуковых даследаваннях.

Фота: Jasper County Sheriff's Department, Mississippi/Facebook

Пасля сутыкнення грузавіка некалькі клетак з жывёламі пашкодзіліся, дзякуючы чаму частка малпаў выбралася на волю.

Кіроўца машыны паведаміў паліцыі, што гэтыя жывёлы могуць быць небяспечнымі, бо яны нібыта заражаныя інфекцыйнымі захворваннямі — гепатытам С, герпесам і COVID-19.

На гэтай падставе паліцыя папярэдзіла жыхароў рэгіёну, каб яны не падыходзілі да малпаў і не спрабавалі іх лавіць. Тым, хто ўдзельнічаў у пошуках, выдалі сродкі індывідуальнай абароны.

Аднак прадстаўнікі Універсітэта Тулейн (штат Луізіяна), які займаецца даследаваннямі на жывёлах, абверглі заявы кіроўцы. Яны патлумачылі, што гэтыя малпы не інфікаваныя ніякімі хваробамі і не належаць універсітэту — іх проста перавозілі па дамове з іншай навуковай арганізацыяй.

Нягледзячы на гэта, улады вырашылі дзейнічаць асцярожна. Паліцыя акруга Джэспер распачала шырокамаштабную аперацыю па пошуку і знішчэнні ўцекачоў. Паводле апошніх звестак, большасць малпаў ужо забілі, але тры з іх яшчэ заставаліся на волі. Дакладная колькасць жывёл, што знаходзіліся ў грузавіку, пакуль не ўстаноўленая.

Аварыя адбылася 28 кастрычніка, але абставіны здарэння ўсё яшчэ высвятляюцца. Паводле слоў прадстаўнікоў паліцыі, дарога была слізкай, таму, верагодна, кіроўца не справіўся з кіраваннем.

Гэта ўжо не першы выпадак падобнага характару ў ЗША. Раней у штаце Вашынгтон перакуліўся грузавік з вуллямі, у выніку чаго на волю трапілі каля 250 мільёнаў пчол, што таксама прывяло да панікі і вялікіх цяжкасцяў для мясцовых жыхароў.

Каментары5

  • Аёй
    30.10.2025
    Амапаўскі аўтазак у аварыю трапіў?
  • Суповой пакетик
    30.10.2025
    Тьфу, ну все как всегда. Накосячат люди, а пострадают звери. "Трех обезьян уже убили"... Вот радость-то! А потом будем на серьезных щах подписывать бумаги. что-де в процессе лабораторных испытаний с участием животных все этические нормы были соблюдены. Лицемеры мы, люди. Простите нас, зверики.
  • Хрыч
    30.10.2025
    Аёй,с сотрудниками ТЦК

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць