Грамадства

Каля Бярозаўскай ДРЭС сталі масава гінуць карасі

Пра фіксацыю каля Бярозаўскай ДРЭС масавай гібелі рыбы паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў. Паводле яго інфармацыі, здарэнне адбылося ў тэхналагічным канале, які выкарыстоўваецца для скіду падагрэтай вады з электрастанцыі і яе наступнага астуджэння ў Белым возеры.

На месца здарэння аператыўна выехалі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю, «Белгідрамета», а таксама прадстаўнікі мясцовых інспекцый па ахове жывёльнага і расліннага свету і навакольнага асяроддзя.

Падчас папярэдняга агляду праверка высветліла, што загінула рыба аднаго віду — карась, і ўсе асобіны былі прыкладна аднаго памеру. Пры гэтым акурат карась лічыцца даволі трывалым відам, не адчувальным да многіх таксічных рэчываў.

Улічваючы, што канал з’яўляецца тэхналагічным аб’ектам, тэмпература вады ў ім можа перыядычна быць даволі высокай. Па першых выніках праверак, узровень кіслароду ў вадзе адпавядае норме.

Цяпер спецыялісты працягваюць даследаванні хімічнага складу вады, каб дакладна вызначыць прычыны гібелі рыбы.

Самі энергетыкі, як паведамляецца, сумесна з прадстаўнікамі прыродаахоўных ведамстваў вядуць пастаянны маніторынг сітуацыі. Спецыялісты сцвярджаюць, што перавышэнняў нормаў па выкідах на ДРЭС не было. У якасці асноўных цяпер разглядаюцца прычыны прыроднага характару, уключаючы вылучэнне таксінаў багавіннем. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

За паўстагоддзя харчовая піраміда перавярнулася з ног на галаву. Раней раілі есці больш хлеба, а цяпер — мяса

Аўтара скандальнай «Быхаўскай мадонны» выключылі з Беларускага саюза мастакоў. Сам ён застаўся без заказаў і ў крэдытах24

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць