Культура77

Яго банан прадалі за $6,2 мільёна. Цяпер мастак выставіў на аўкцыён залаты ўнітаз

Аўкцыённы дом Sotheby’s плануе пачаць таргі па продажы залатога ўнітаза мастака Маўрыцыа Катэлана. Мастацкі твор перад продажам будзе выстаўлены ў штаб-кватэры аўкцыённага дома, каб купцы маглі пратэсціраваць яго. Пачатковая цана — 10 мільёнаў даляраў.

«Амерыка» Маўрыцыя Катэлана — цалкам функцыянальны ўнітаз, выраблены з золата. Фота: Sotheby's

Правакацыйны мастак Маўрыцыа Катэлан, які мінулым годам прадаў банан, прылеплены скотчам да сцяны, за 6,2 мільёна даляраў, цяпер выставіў на продаж унітаз з 101,2 кілаграма золата. Аб гэтым паведамляе The Wall Street Journal.

Золата — метал дарагі, таму стартавы кошт прадмета мастацтва складае каля 10 мільёнаў даляраў. Аўкцыённы дом Sotheby’s, аднак, разлічвае прадаць гэты залаты лот значна даражэй.

У Sotheby’s гэты ўнітаз называюць ідэальным працягам «бананавай» гісторыі, нягледзячы на тое, што створаны ён быў раней. 

Адзначаецца, што ўнітаз цалкам функцыянальны, але карыстацца ім забаронена. Перад продажам Sotheby’s абяцае выставіць яго ў прыбіральні сваёй новай штаб-кватэры на Манхэтане, каб зацікаўленыя маглі ацаніць яго «на месцы». Аднак, як падкрэсліў эксперт Дэвід Галперын: «Мы не хочам, каб людзі сядзелі на мастацтве».

Скульптура 2016 года атрымала назву «Амерыка» і першапачаткова была задумана Катэланам як спосаб паставіць пытанне, якія прасторы ў музеі лічацца сакральнымі, а якія — непрыстойнымі. Па словах самога мастака, ён хацеў паставіць нешта бліскучае і дарагое ў непрыкметным месцы.

«Урэшце, мы ўсе аднолькавыя, і мы згадваем пра гэта менавіта там, у найменш высакародным і самым неабходным месцы», — сказаў мастак.

Хоць першапачаткова мастак планаваў стварыць пяць аднолькавых версій свайго твора, на сённяшні дзень адліў толькі два асобнікі «Амерыкі». Версія, якую прадае Sotheby’s, паступіла ад прыватнага калекцыянера, які набыў яе ў галерэі ў 2017 годзе.

Другі асобнік унітаза быў выстаўлены ў Музеі Гугенхайма ў Нью-Ёрку ў 2016 годзе. Ён адразу стаў хітом: крытыкі параўноўвалі яго з «Фантанам» Марсэля Дзюшана (1917), а скарыстацца залатым тварэннем паспелі каля 100 000 наведвальнікаў. Каля прыбіральні дзяжурыў ахоўнік, а прыбіральшчыкі чысцілі ўнітаз прыкладна кожныя 15 хвілін. Тады яго кошт ацэньваўся ў 2 мільёна даляраў.

У 2019 годзе Гугенхайм адправіў свой унітаз у Бленхеймскі палац у Англіі, дзе ён быў усталяваны ў прыбіральні Уінстана Чэрчыля. На той момант з-за росту цэн на золата яго кошт дасягнуў 4 мільёны даляраў.

Першы асобнік залатога ўнітаза «Еўропа» стаіць у Бленхеймскім палацы. Фота: Leon Neal / Getty Images

Аднак гісторыя лота поўніцца драматызмам: аднойчы ноччу злодзеі, узброеныя кувалдамі, выламалі ўнітаз і ўцяклі, што выклікала сур’ёзнае затапленне ў будынку XVIII стагоддзя. Некалькі чалавек былі арыштаваныя, сам залаты ўнітаз так і не знайшлі. Улады мяркуюць, што яго, хутчэй за ўсё, пераплавілі.

Як заўважае WSJ, каб пабіць асабісты рэкорд Катэлана на аўкцыёнах, лот павінен быць прададзены значна даражэй за $17,2 мільёна. Гэтая сума была выплачаная мастаку за створаны ў 2001 годзе твор «Ён» (Him) — фігуру Адольфа Гітлера, якая стаіць на каленях і выканана з воску і смалы ў рост дзіцяці.

Каментары7

  • Маразм крепчал
    03.11.2025
    Должно зайти поклонникам синих прямоугольников и черных квадратов. Найдут тут свои контексты и неведомые нормальным людям смыслы.
  • Бель эпок
    03.11.2025
    Один из маркеров вырождения и заката западной цивилизации.
  • Многогранная философская концепция
    03.11.2025
    !, "Каждый выбирает для себя"

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка12

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

Гамяльчук патрабуе прыбраць «сметнік» з цацак каля пад'езда, але астатнім жыхарам так падабаецца5

Стала вядома, калі адкрыецца электронная чарга на перасячэнне зноў адкрытых пераходаў на мяжы з Польшчай2

У некаторых месцах Беларусі выпаў снег ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка12

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць