У Смаргонскім раёне пад коламі цягніка загінуў мужчына. Пра гэта БелТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Іна Пазняк.
Як распавялі ў ведамстве, уначы 4 лістапада паблізу станцыі Беласельскі пад коламі пасажырскага цягніка, які ішоў па маршруце Калінінград — Адлер, загінуў 41‑гадовы мужчына.
Папярэдне ўстаноўлена, што мужчына працаваў у іншай краіне. За гадзіну да трагедыі яго бачылі з рэчамі на вакзале.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары