Грамадства1818

Мінск адмовіў Вільні ў вяртанні з Беларусі літоўскіх фур

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў выказаўся наконт пытання знаходжання ў Беларусі літоўскага грузавога транспарту. У нашай краіне пасля закрыцця мяжы аказаліся заблакаваныя каля 5 тысяч літоўскіх грузавікоў і паўпрычэпаў.

Руслан Варанкоў. Фота: МЗС

«Літоўскія СМІ наперабой цытуюць заяву прэм’ер-міністра Літоўскай Рэспублікі спадарыні Інгі Ругінене аб перагаворах з Беларуссю па пытанні вяртання літоўскіх грузавых транспартных сродкаў, якія знаходзяцца на нашай тэрыторыі. Сапраўды, адпаведны зварот, калі яго можна назваць афіцыйным зваротам на адрас Мінска, накіраваны кіраўніцтву Лідскага пагранічнага атрада», — зазначае прэс-сакратар МЗС.

Ён звярнуў увагу, што паколькі рашэнне аб закрыцці беларуска-літоўскай мяжы да 30 лістапада было прынята выключна літоўскім бокам у аднабаковым парадку, то Беларусь «не нясе адказнасці за яго негатыўныя наступствы, якія аказаліся шматграннымі — ад праблем з грузавым транспартам да істотнай шкоды, нанесенай не толькі беларускім грамадзянам і бізнэсу, самому літоўскаму боку, але і грамадзянам трэціх краін, уключаючы дзяржавы — члены ЕС».

Варанкоў заклікаў літоўскія ўлады адмяніць сваё рашэнне і аднавіць нармальнае функцыянаванне пагранічных пераходаў для грамадзян, транспартных сродкаў і грузаў.

«Гэтага простага і лагічнага рашэння Вільні з нецярпеннем чакаюць тысячы грамадзян абедзвюх дзяржаў і ЕС у цэлым. Ім патрэбнае такое рашэнне, якое будзе мець устойлівы і прадказальны характар. Аб прыняцці якіх-небудзь выбарачных мер не можа быць і гаворкі», — заключыў ён.

У Беларусі аказаліся заблакаваныя каля 5 тысяч літоўскіх грузавікоў і паўпрычэпаў.

Учора прэм'ер Літвы Інга Ругінене заявіла, што перамовы вядуцца і хутка стане ясна, якім будзе вынік. «Мы прыкладзём усе намаганні, каб літоўскія грузавікі вярнуліся дадому. Але сама мяжа застанецца закрытай», — заявіла прэм'ер-міністарка.

Сёння яе дарадца Ігнас Дабравольскіс казаў, што, магчыма, дзеля гэтага будзе адкрыты прапускны пераход у Салечніках.

Каментары18

  • Узровень
    06.11.2025
    /Учора прэм'ер Літвы Інга Ругінене заявіла, што перамовы вядуцца/
    /адпаведны зварот (..) накіраваны кіраўніцтву Лідскага пагранічнага атрада/

    Перамовы кіраўніцтва Літвы выйшлі на найвышэйшы ўзровень.
  • Вася
    06.11.2025
    Логичный ответ. Если бы подобная ситуация возникла бы между любыми другими странами (в Европе, Америке, Азии и где угодно), то там следовало бы ожидать такого же ответа. Пограничные вопросы, в том числе и вопросы контрабанда, незаконной миграции нужно решать на переговорах. И уж ни в какой мере не делать заявлений по отношению к соседскому народу таких, как сделало руководство Литвы. Мы были и будем соседями и вне зависимости от того какой у нас сложился режим нельзя разрушать то хорошее, что сложилось между народами за много веков. Некоторым личностям следует понять, что люди и режимы меняются (ничто не вечно в этом мире), а соседство останется.
  • Гавр
    06.11.2025
    Правительство Литвы по умственным способностям недалеко ушло от белорусского. Закрыть границу не вывезя потенциальных заложников (литовские фуры с водителями) перед этим - это нужно быть совсем тупыми. Ни тактики, ни стратегии у этих людей нет.

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген7

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць